“Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры” – мерапрыемства ў Віцебску

Анонсы

Крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць (Medialiteracy) – ключавыя навыкі, без якіх няпроста абыходзіцца ў сённяшнім грамадстве, пабудаваным на выкарыстанні разнастайнай інфармацыі.

“Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры” - мерапрыемства ў ВіцебскуБо імклівае развіццё камп’ютарнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій вымагае ад сучаснага чалавека здольнасці не толькі атрымліваць інфармацыю, але і ацэньваць якасць гэтай інфармацыі, яе значнасць і прыдатнасць для далейшага выкарыстання.

Што такое крытычнае стаўленне да ролі медыя ў грамадстве сёння? Якім чынам магчыма выкарыстоўваць новыя медыя для верыфікацыі зместу? Як спажыўцу медыя ўхіліцца ад уздзеяння прапаганды і маніпулятыўных тэхнік? Ці магчыма захаваць давер да медыя як сацыяльнага інстытуту ў час, калі сродкі масавай інфармацыі ператвараюцца ў сродкі масавай прапаганды і дэзынфармацыі?

Прыходзьце паразмаўляць пра гэта з даследчыкам медыякультуры Аляксеем Крывалапам. Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весьці дыялог з госцем сустрэчы, задаваць пытанні.

Паблік-ток з Аляксеем Крывалапам “Медыяпісьменнасць у эпоху інфармацыйнай культуры”

Калі: 30 студзеня, 18:00
Дзе: Пляцоўка Y-space (Кастрычніцкая, 13, Віцебск)
Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі
Мова мерапрыемства: беларуская, руская
Арганізатары: YMCA Віцебск і ініцыятыва #СалідарныЯ

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий