лектары – супрацоўнікі Універсітэта імя Ніла Гілевіча і дацкія прафесары
Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць усіх ахвотных на прэзентацыю відэарэпартажаў «Універсітэты свету» пра адукацыйную сістэму Даніі.
Капенгагенскі ўніверсітэт. Фота be.wikipedia.orgУ цыкле праграм распавядаецца пра найстарэйшую вышэйшую навучальную ўстанову Еўропы Капенгагенскі ўніверсітэт, пра сучасны ўніверсітэт з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкую нацыянальную кінашколу, пра агенцтва Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу ўніверсітэтаў, пра ўмовы жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.
Лектарамі на сустрэчы выступяць:
- першы прарэктар Універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Уладзімір Колас;
- прарэктар па навучальнай працы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі Павел Церашковіч;
- прафесар кафедры кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік Карстэн Фледэліус;
- прафесар Дацкага тэхнічнага ўніверсітэта, даследчык, журналіст Карл Эрык Фаверскаў.
Падчас сустрэчы таксама будзе прадстаўлена новае выданне «Уводзіны ў філасофію», падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча.
Калі: 31 кастрычніка (чацвер).
Дзе: арт-паб «Торвальд» (вуліца Талстога, 1).
Пачатак: 16:00.
Прыходзьце і прыводзьце сяброў!