Курсы «Мова нанова-Віцебск» запрашаюць на адмысловы мова-квіз

Анонсы

ужо заўтра

У мінулую сераду бясплатныя курсы «Мова нанова-Віцебск» пачалі шосты сезон.

Павіншаваць вядоўцаў і слухачоў прыйшлі дэкан мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, літаратуразнаўца Ірына Саматой, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юрась Цвірка і сталічны госць – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард Андрэй Хадановіч.

Госці падрыхтавалі невялічкія конкурсныя заданні, а пераможцам урычылі білеты на канцэрт «J:МОРС» у Віцебску. 

Курсы «Мова нанова-Віцебск» запрашаюць на адмысловы мова-квіз
Вядоўцы курсаў на адкрыцці шостага сезона. Фота Сашы Май

Вядоўцы курсаў Таццяна Дубоўская, Іван Рагавой і Ганна Кажамячанка паабяцалі, што гэты сезон будзе вельмі насычаным і багатым на сюрпрызы.

Так ужо ў гэту сераду ўсіх ахвотных чакае адмысловы мова-квіз на тэму «Жывёльны свет».

Калі: 9 кастрычніка ў 18.30.

Дзе: арт-паб «Торвальд».

Уваход: вольны.

Што патрэбна: сабраць каманду з 5-6 чалавек ці прыйсці самастойна – каманду можна будзе стварыць на месцы.

Курсы «Мова нанова-Віцебск» запрашаюць на адмысловы мова-квіз

Арганізатары абяцаюць: будзе весела, цікава і пазнавальна! Прыходзьце!

Юбилейный концерт «J:Морс» в Витебске состоится 9 ноября. «20 лет. Полет норм!»

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий