ЕЩЕ ОДНО НАСЛЕДИЕ ЦИВИЛИЗАЦИИ УНИЧТОЖЕНО?

Город

печальная новость пришла из Ирака

Пра варварства

Учора, са спасылкай на Іракскі ўрад, агенцтва навін Бі-Бі-Сі паведаміла: Ісламская дзяржава пачала знішчэнне старажытнага Асірыйскага горада Німруд. На жаль, гэта не першае падобнае злачынства. Трынаццаць год таму Талібан узарваў у Афганістане дзьве іспалінскія (55 і 37 метраў) скульптуры Буды, высечаныя ў скалах. Звычайна, тлумачачы падобныя дзікунскія акцыі, прыгадваюць суру 37 «Пастроеныя ў шэрагі» Карана, аяты 83-96, дзе Госпад знішчае выявы «няправільных» багоў. З вершамі лёгка пазнаёміцца, каб пераканацца, што яны, сапраўды, калі вырваныя з кантэксту, дазваляюць падобную трактоўку.

Але ці не грашылі тым самым хрысціяне? Прыгадаем іканаборчы перыяд у Візантыі. Ці больш блізкія па часе падзеі ў Цурыху (1524, па закліку Цвінглі) ці ў Антверпене, дзе пад час рэлігійнага паўстання пратэстантаў былі знішчаны помнікі мастацтва ў 5500 цэрквах і манастырах? Можа, гэта такі злы рок, цяжкія стагоддзі? У мусульман сёння 15 Джумада аль-уля 1436 году. У еўрапейскіх хрысціян гэтая пошасць здарылася ў XVI стагоддзі…

Хай разумны Бог кожнага веравызнання спыняе руку варвараў. А зараз – некалькі карцінак: каляровая акварэль бясчынстваў у Цурыху (1524), гравюра знішчэння рэлігійных выяў у Антверпене (1566).

Европа уничтожение икон

І, таксама, чым быў (?) Німруд.

Нимруд ИГИЛ разрушение

Аляксей Хадыка

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий