Пайшоў з жыцця артыст Коласаўскага тэатра Уладзімір Афанасьевіч Сівіцкі. Яму было 70 гадоў

Авторские статьи

развітанне з Уладзімірам Афанасьевічам адбудзецца 12 верасня з 10-30 ў глядацкім фае тэатра

Сёння стала вядома, што на 70-м годзе пайшоў з жыцця артыст Коласаўскага тэатра Уладзімір Афанасьевіч Сівіцкі. Гэта быў вельмі прыстойны, адказны, інтэлігентны, чулы, таварыскі чалавек са светлай душой, паведамляе ў Фэйсбуку Юрый іваноўскі

Пайшоў з жыцця артыст Коласаўскага тэатра Уладзімір Афанасьевіч Сівіцкі. Яму было 70 гадоў
Уладзімір Афанасьевіч Сівіцкі

Яшчэ ў 70-я- 90-я гады, працуючы на тэлебачанні рэжысёрам, ён стварыў разам з літчасткай шэраг праграм, прысвечаных тэатру: «Арт-клуб», «Тэатральны сезон коласаўцаў». У 2003 годзе Уладзімір Афанасьевіч перайшоў на сталую працу акцёрам ў коласаўскі тэатр. На працягу шасці год працаваў загадчыкам трупы, у апошні час артыстам драмы.Сярод створаных ім сцэнічных вобразаў: Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Мюлер («Плошча перамогі» А.Паповай), Апокін («Я чакаю сапраўднага мужчыну» Э.Радзінскага), Мікола («Ліфт» Ю.Чарняўскай), Косця («Што баліць?» Л.Агулянскага), сеньёр Мантэкі («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), Віктар («Восеньская саната» І.Бергмана), Толя («Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева), Жук-рагач («Казявачка» Т.Уфімцавай), Чыпалонэ («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко).

Развітанне з Уладзімірам Афанасьевічам адбудзецца 12 верасня з 10-30 ў глядацкім фае тэатра. Пахаваны ён будзе ў сябе на радзіме, у Глыбокім.

В Витебске ушел из жизни известный художник Петр Кириллин. Ему было 64 года.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий