сур’ёзнае пытанне: калі хочаш навучыць дзіця роднай мове, то як гэта зрабіць?
На сайце petitions.by збіраюць подпісы ў абарону беларускамоўнай «Калыханкі». Сутнасць абурэння ў тым, што ў гэтай дзіцячай праграме чамусьці адсутнічаюць мультфільмы на беларускай мове.
Праграма «Калыханка», якая выходзіць штодня на тэлеканале «Беларусь-3», існуе як беларускамоўная ад пачатку. Праграма мае беларускамоўных вядучых, аднак мультфільмы дэманструюцца на рускай мове, што робіць праграму непрыдатнай ані для беларускамоўнай, ані для рускамоўнай аўдыторыі.
Беларускамоўныя бацькі і дзеці хочуць глядзець «Калыханку» па-беларуску цалкам.
Рускамоўныя бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана абіраюць беларускамоўную праграму для знаёмства з беларускай мовай, таксама хацелі б чуць яе ад пачатку і да канца праграмы.
А рускамоўныя бацькі і дзеці, якія хочуць глядзець дзіцячыя праграмы па-руску, маюць для гэтага шмат магчымасцяў: такія праграмы (і нават цэлыя каналы) існуюць і на тэлебачанні, і ў кабельных сетках, і ў інтэрнэце.
«Калыханка» – адна з нешматлікіх беларускамоўных праграм на беларускім тэлебачанні на сённяшні дзень, і яна мае быць такой цалкам, а не часткова.
Напрыклад, за перыяд з 1 па 30 чэрвеня 2018 года ў «Калыханцы» мультфільмы на рускай мове дэманстраваліся 30 (трыццаць) разоў, а мультфільмы на беларускай мове 0 (ноль) разоў (гл. поўны спіс ніжэй).
З паказаных мультфільмаў толькі 1 быў створаны ў Беларусі (9 чэрвеня).
Патрабуем:
1. Неадкладна забяспечыць агучванне ці дубляж на беларускую мову ўсіх без выключэння мультфільмаў, якія дэманструюцца ў праграме «Калыханка».
2. Патлумачыць, якім чынам адбываецца выбар мультфільмаў, якія дэманструюцца ў «Калыханцы», і назваць адказных за выбар асоб.
3. Патлумачыць, чаму сярод паказаных мультфільмаў амаль цалкам адсутнічаюць мультфільмы, створаныя ў Беларусі.
*** СПІС МУЛЬТФІЛЬМАЎ, паказаных у «Калыханцы» ў чэрвені 2018 года (BE — паказаны мультфільм быў на беларускай мове, RU — на рускай) ***
01.06 — RU — Паровозик из Ромашково — СССР, Союзмультфильм, 1967 г.
02.06 — RU — Про всех на свете — СССР, Киевнаучфильм, 1984 г.
03.06 — RU — Вот так тигр — СССР, Союзмультфильм, 1963 г.
04.06 — RU — Всё о Рози*
05.06 — RU — Как лечить удава — Серия №3, мультсериал «38 попугаев» — СССР, Союзмультфильм, 1977 г.
06.06 — RU — Всё о Рози*
07.06 — RU — Маша больше не лентяйка — СССР, Союзмультфильм, 1978 г.
08.06 — RU — Всё о Рози*
09.06 — RU — Тошка и его друзья. История первая «Тошка и героический поступок» — Беларусь, Беларусьфильм, 2017 г.
10.06 — RU — Мишка-задира — СССР, Союзмультфильм, 1955 г.
11.06 — RU — Всё о Рози*
12.06 — RU — Ненаглядное пособие, мультфильм из серии «38 попугаев» — СССР, Союзмультфильм, 1991 г.
13.06 — RU — Всё о Рози*
14.06 — RU — Первый урок — СССР, Союзмультфильм, 1948 г.
15.06 — RU — Всё о Рози*
16.06 — RU — Хочу бодаться — СССР, Союзмультфильм, 1968 г.
17.06 — RU — Приключение на плоту — СССР, Союзмультфильм, 1981 г.
18.06 — RU — Всё о Рози*
19.06 — RU — Зеркальце — СССР, Союзмультфильм, 1967 г.
20.06 — RU — Всё о Рози*
21.06 — RU — Пустомеля — СССР, Союзмультфильм, 1980 г.
22.06 — RU — Всё о Рози*
23.06 — RU — Котёнок по имени Гав (выпуск 4) — СССР, Союзмультфильм, 1980 г.
24.06 — RU — Завтра будет завтра. Мультфильм из серии «38 попугаев» — СССР, Союзмультфильм, 1979 г.
25.06 — RU — Всё о Рози*
26.06 — RU — День рождения бабушки — СССР, Союзмультфильм, 1981 г.
27.06 — RU — Всё о Рози*
28.06 — RU — Грибной дождик — СССР, Союзмультфильм, 1985 г.
29.06 — RU — Всё о Рози*
30.06 — RU — Путаница — СССР, Киевнаучфильм, 1982 г.
—
*Всё о Рози — анімацыйны серыял, Вялікабрытанія, 2010-2017 г.