«Дударскі Рэй – 2018»: 4 – 6 мая Глыбоччына запрашае на Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў

Анонсы

дударская вечарына, канцэрт і шэсце дудароў, а таксама ўрачыстая служба з удзелам дудароў

Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі Рэй – 2018», які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі.

«Дударскі Рэй – 2018»: 4 - 6 мая Глыбоччына запрашае на Другі міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў

У адрозненні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента. Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы:

Важна рэй Ігнат Буйніцкі

Ў танцах нашых водзіць,

Аж здаецца – усё чыста

Хадыром з ім ходзіць…

Пад дуду і пад цымбалы

Топне, прыспявае…

Сцеражыцеся, ўсе людзі:

Беларус гуляе! 

Верш Янкі Купалы прысвечаны Ігнату Буйнікаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар – Адам Шульга. Дарэчы падчас фэсту плануецца ўшанаванне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцця фэсту ў Алеі славутых землякоў так і на малой радзіме – у вёсцы Празарокі.

Поўная праграма «Дударскі Рэй – 2018»

Калі

Што

Дзе

4 мая, пятніца

11.30

Адкрыццё фэсту

Глыбокае,

Алея славутых землякоў, плошча 17 верасня

13.30

Дударская вечарына

Глыбокае,

танцавальная зала Глыбоцкага ДК,

вул. Камуністычная, 10

17.30

Канцэрт «Дударскі рэй»

Празарокі

Празароцкі ДК

5 мая, субота

11.30

Адкрыццё выставы выцінанкі

«Дуда мая ты спеўная»

і майстар-клас па выцінанцы

Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка,

вул. Энгельса, 41А

13.00

Адкрыццё выставы

«Славацкія дуды ў ХХІ стагоддзі»

ГУК

«Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей»,

вул. Энгельса, 24

16.00

Шэсце дудароў

ад дзіцячай школы мастацтваў да цэнтральнай плошчы

16.30

Гала-канцэрт дудроў

«Дударскі рэй на Глыбоччыне»

Глыбокае, цэнтральная плошча

6 мая, нядзеля

11.00

Урачыстая служба з удзелам дудароў

вёска Удзела

касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэнні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я. Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий