11 студзеня у «Задзвінні» адбылося сапраўднае свята для дзяцей. Непаўторную атмасферу і каларыт народнага фэсту яно набыло з дапамогай музычна-вандроўнага аркестрыка «Vuraj».
У гэты дзень выставачная зала «Задвіння» поўнілася музыкай і дзіцячымі галасамі. Аркестрык граў ва ўсю моц, а маленькія «зорачкі», «мышкі» і «зайчыкі» разам з гуртам спявалі вясёлыя калядныя песні.
Удзельнікі гурта, пераапранутыя ў касцюмы сялянскіх калядоўшчыкаў задавалі тэмп усяму святу. Традыцыйна, была сярод іх і «каза», сімвал Каляд.
Але больш за ўсё маленькім глядачам спадабаліся калядныя гульні, арганізаваныя для іх аркестрыкам.
Спачатку гэта было сапраўднае калядаванне: дзеці атрымалі музычныя інструменты, з залы выбралі «Гаспадара» і «Гаспадыню», пасля чаго пачалі спяваць традыцыйныя песні.
«Гаспадары» шчодра падзяквалі маленькім спевакам цукеркамі і печывам.
У сярэдзіне свята да гледачоў завітаў нават «смаргонскі мядзведзь». Мабыць, сапараўдны, але зусім не страшны, нават вясёлы.
Пасля мядзведзя з’явіўся і галоўны госць усяго свята — Дзед Мароз.
Пасля гульні з танцамі вакол елкі Дзед Мароз уважліва выслухаў вершы, якія дзеткі рыхтавалі да свята.
Для дзяцей і дарослых у выставачнай зале арганізавалі і маленькі кірмаш. Тут можна было набыць падарункі і цацкі ў этна-стылі.
І ўвогуле, можна з упэненасцю сказать, што гэтае свята няхутка знікне з дзіцячай памяці, таму што культура сапраўды паляпшае жыццё!