11 студзеня у “Задзвінні” адбылося сапраўднае свята для дзяцей. Непаўторную атмасферу і каларыт народнага фэсту яно набыло з дапамогай музычна-вандроўнага аркестрыка “Vuraj”.
У гэты дзень выставачная зала “Задвіння” поўнілася музыкай і дзіцячымі галасамі. Аркестрык граў ва ўсю моц, а маленькія “зорачкі”, “мышкі” і “зайчыкі” разам з гуртам спявалі вясёлыя калядныя песні.
Удзельнікі гурта, пераапранутыя ў касцюмы сялянскіх калядоўшчыкаў задавалі тэмп усяму святу. Традыцыйна, была сярод іх і “каза”, сімвал Каляд.
Але больш за ўсё маленькім глядачам спадабаліся калядныя гульні, арганізаваныя для іх аркестрыкам.
Спачатку гэта было сапраўднае калядаванне: дзеці атрымалі музычныя інструменты, з залы выбралі “Гаспадара” і “Гаспадыню”, пасля чаго пачалі спяваць традыцыйныя песні.
“Гаспадары” шчодра падзяквалі маленькім спевакам цукеркамі і печывам.
У сярэдзіне свята да гледачоў завітаў нават “смаргонскі мядзведзь”. Мабыць, сапараўдны, але зусім не страшны, нават вясёлы.
Пасля мядзведзя з’явіўся і галоўны госць усяго свята – Дзед Мароз.
Пасля гульні з танцамі вакол елкі Дзед Мароз уважліва выслухаў вершы, якія дзеткі рыхтавалі да свята.
Для дзяцей і дарослых у выставачнай зале арганізавалі і маленькі кірмаш. Тут можна было набыць падарункі і цацкі ў этна-стылі.
І ўвогуле, можна з упэненасцю сказать, што гэтае свята няхутка знікне з дзіцячай памяці, таму што культура сапраўды паляпшае жыццё!
Рядом с витеблянами видно членов минской этно-группы ” Вурай” во главе с их руководителем Сергеем Довгушевым- моим любимцем.