Дзе купіць сапраўдныя беларускія падарункі

Сюжеты

Напярэдадні зімовых святаў кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла ўспомніць, дзе можна купіць сапраўдныя беларускія падарункі. Таму калі вы вырашылі падарыць каму-небудзь хоць і шкарпэткі, хай яны будуць з нацыянальным каларытам.

Этна-крама “Рагна” (http://ragna.by/)

Інтэрнэт-крама “Рагна” прапануе падарункі на любы густ – ад кніг і дыскаў да выцінанкі і хэнд-мэйд свечак, магнітаў на лядоўню і драўляных цацак. У прынцыпе, калі вам спатрэбілася сімпатычная вопратка ці проста беларускі аксэсуар – вам сюды.

1418544341999Izobrazhenie_011
Торба ільняная калядная. Майстар Ligas-Fest

LSTR (http://lstr.by/)

Брэнд LSTR стварае прадукцыю, якая спалучае традыцыйныя рысы і пры гэтым застаецца максімальна сучаснай – лепшага падарунка для аматара вулічнай вопраткі і не прыдумаеш. Заадно на сайце можна даведацца, што такое шабеты (калі вы не ведалі раней), і зараз жа іх набыць.

_har9697

Honar (http://vk.com/honar.adziennie)

2014 год у Беларусі можна смела назваць годам вышыванкі, і калі вы цягам апошніх месяцаў не паспелі прыдбаць сабе (ці каму-небудзь) адзенне з арнаментам – марка Honar  прапануе вам якасную сучасную вышыванку ці прынамсі торбу.

LSGNReYBGPw
Узор вышыўкі “Дрэва Роду”

Batlosco (http://vk.com/babochkimash)

Калі вы хочаце вылучыцца сярод натоўпаў людзей у вышыванках, можна проста займець не самы звычайны беларускі аксэсуар, а мятлік – далёка не самы трывіяльны варыянт. Займаецца імі брэнд Batlosco. Нацыянальны мятлік – чаму б не?

JiYrtXE46eQ

Karali (http://karali.by/)

Хэнд-мэйд мыла ці проста незвычайнае мыла – зусім не кепскі падарунак. Асабліва калі яно шляхетнае. А менавіта такое мыла стварае брэнд Karali – там да таго ж і адмысловы гатунак “Цуд на Каляды” прысутнічае. Апроч таго, гэты ж брэнд займаецца парцалянай, якая выходзіць у калекцыях кшталту “Выцінанка” ці “Зброя ВКЛ”.

мыло

Каляндар ад “Будзьма” (http://budzma.by/news/kalyandar-nye-mawchy-pa-byelarusku-dzye-nabyc.html)

“Не маўчы па-беларуску” – унікальны каляндар ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” – таксама можа стаць арыгінальным і прыемным падарункам для тых, хто хоча вывучыць беларускую мову: кожны дзень адно новае слова.

02-800x561

З сайта http://budzma.by

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Евгения Москвина

    Вельмі падабаюццца тканёвыя торбы. Аднойчы возьмеш – і на пакеты з Еўраопту траціцца не трэба.

    Ответить