«Віцебскі арнамент» для ўтульнасці, свабоды і прывабнасці

Культура

фармат «Творчых чацвяргоў» зноў з намі

Супольнасць Vitebsk4Me запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны развіццю гарадской супольнасці. «Віцебскі арнамент» адкрыты для ўдзельнікаў без узроставых абмежаванняў, для асоб, якія захапляюцца актыўнасцямі любога напрамку – абы яны рабілі наш горад больш .

Што плануецца рабіць? Для пачатку – знаёмства з перадавымі практыкамі па арганізацыі гарадскіх падзей і працэсаў культурнага, мастацкага, сацыяльнага, экалагічнага і іншых напрамкаў. Добрыя выкладчыкі з розных гарадоў Беларусі распавядуць пра свой досвед, а таксама дадуць парады па праектах слухачоў курса.

Пасля даработкі сваіх ідэй удзельнікі змогуць прадставіць іх зацікаўленым у партнёрстве бакам – гарадскім службам, камерцыйным прадпрыемствам, грамадскім аб’яднанням, творчым ініцыятывам. У фармаце мінулагодніх «Творчых чацвяргоў» мы будзем разам шукаць партнёрства і дапамогу для таго, каб удзельнікі маглі давесці свае справы да канца. У 2016 годзе пятнаццаць новых праектаў узбагацілі арнамент горада Віцебска. Сёлета будзе ня менш!

Каб стаць удзельнікам курса, трэба падаць заяўку на адбор. Заяўка запаўняецца па спасылцы. Прыём заявак адкрыты да нядзелі 15 кастрычніка 2017 года.

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту: vitebsk4me@gmail.com

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий