«Плешчаніцкія Пяздушкі», налятай, лаві за вушкі. Арт-аб’ект са смачнай эстэтыкай

не пельмені, не ватрушкі, не бліны, не беляшы, «Плешчаніцкія Пяздушкі» —  гэта гімн маёй душы!!!

«Плешчаніцкія Пяздушкі» — гэта арт-аб’ект, які можна з’есці, дызайнерскі шэдэўр ад мастака і кухара Якуба Харэўскага са смачнай вонкавай і ўнутранай эстэтыкай, які спалучае ў сабе традыцыйны беларускі кантэнт і мадэрнісцкі лэйаут, — заўважае адна з карыстальніц Фэйсбука.

На нашым фронце з пачуццём гумару нічога не адбываецца з часоў «польскіх фальшывак», «змагарства» і «ліцьвінства», ці калі сказаць іншымі словамі, у нас гэнае пачуццё гумару хоць бы ёсць у параўнанні з аматарамі беларускай «стабільнасці». «Плешчаніцкія Пяздушкі» — дызайнерскі «шэдэўр» з адценнем беларускага калабрацыйнага руху... — піша падпісчык з іншай сацыяльнай сеткі.

Фота з Фэйсбука

Фота з Фэйсбука

А што такое гэтыя «Пяздушкі»?

Па сутнасці бездражджавыя, зробленыя падпольна-партызанскім спосабам піражкі з начынкай з капусты, грыбоў, бульбы, рысу з яйкам і зелянінай…. Скрынка і афармленне зробленыя ўручную. Ва ўсім ўдзельнічаюць экалагічна чыстыя прадукты і матэрыялы... — пішуць у сацсетках.

Фота з Фэйсбука

Фота з Фэйсбука

Фота з Фэйсбука

Фота з Фэйсбука

Фота з Фэйсбука

Фота з Фэйсбука