Віцебскі акцёр атрымаў прыз за лепшую ролю на “Нацыянальнай тэатральнай прэміі”

Культура

Малады акцёр Раман Салаўёў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа атрымаў узнагароду на трэцім республіканскім конкурсе тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”.

dsc_1810_0
Раман Салаўёў у спектаклі “Пахавайце мяне за плінтусам”. Фота з сайта kolastheatre.by

Раман Салаўёў атрымаў прыз “Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы” – за роль Сашы ў пастаноўцы паводле аднайменнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева.

Вынікі конкурса падвялі напярэдадні, 30 лістапада, у Мінску. Яго фінал праходзіў 24-30 лістапада. На адзнаку журы прэтэндаваў 21 спектакль з розных тэатраў краіны.

Раман Салаўёў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 2013 года, пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Завочна навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Роля Сашы ў спектаклі “Пахавайце мяне за плінтусам” стала для яго дэбютам на Коласаўскай сцэне.

Инфармацыя з сайта http://news.tut.by/culture

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий