Дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў Віцебску

Культура

У рамках святкавання Дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча адбудзецца шэраг неверагодных падзей!

26 лістапада а 18.00 у Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага (пр-т Фрунзе, 30) адбудзецца прэзентацыя кнігі Дзяніса Марціновіча “Донжуанскі спіс Караткевіча”. 12390ed590af6dd324bc47078ba66ef0

Дзяніс Марціновіч склаў спіс з дзесяці каханых жанчын Уладзіміра Караткевіча: ад некаторых з іх засталіся толькі ініцыялы, хтосьці ананімна ўвайшоў у гісторыю пад імем літаратурнай гераіні, некаторыя былі платанічнымі каханымі, а хтосьці нават прымаў гасцей Караткевіча, загарнуўшыся ў коўдру. Апавяданне пра гэта вуснамі самога пісьменніка і яго сяброў не можа не зацікавіць.

29 лістапада а 17.00 у Выставачнай залі “Задзвінне” (вул. Чайкоўскага,3) адбудзецца канцэрт  гурта “Нельга забыць” ( г. Мінск) з праграмай “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Гурт “Нельга забыць” быў створаны напрыканцы 2009-га, адмыслова пад праграму “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Творы новай праграмы прысвечаны праблемам самаідэнтыфікацыі чалавека ў сучасным тутэйшым грамадстве, спробе зразумець сваё месца ў тэрытарыяльным аб’яднанні “Беларусь” і знайсці кропку адліку, для таго каб пачаць будаваць сябе і прастору вакол.

Уваход на ўсе падзеі  вольны!

Кантакты: +375 33 380-81-25 ( Ганна) +375 33 292-03-28 (Стась)

Імпрэзы адбудуцца ў рамках “Месяца добрых падзей!”

 

Адзначым Дзень нараджэння годнага Чалавека годна!

Аб’ява з сайта http://gorodvitebsk.by

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Евгения Москвина

    А еще в Ляльке 26 ноября спектакль Ладдзя роспачы.

    Ответить