«Да тых, хто застанецца, у меня адна вялікая просьба: берагчы Беларусь…»

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына Культура

вечарыны, прысвечаныя памяці Генадзя Бураўкіна, прайшлі ў Віцебску

Беларускія пісьменнікі і паэты, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў з Мінска – нярэдкія госці нашага горада. Не так даўно яны наведвалі Віцебск з мэтай прэзентаваць другі нумар альманаха «Ратуша» і пазнаёміць віцяблян з рэспубліканскай кампаніяй, прысвечанай пяцісотгоддзю беларускага кнігадруку «Пяцісотгоднасць», якая распачалася ў нашай краіне.

Учора была іншая нагода – прэзентацыя кнігі ўспамінаў пра нашага земляка Генадзя Бураўкіна «Перадусім Беларусь».

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Прысутных вітае загадчыца літаратурнага музея Ірына Саматой. Фота Сашы Май

Вечарыну, прысвечаную Генадзю Мікалаевічу, спачатку правялі ў літаратурным музеі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, затым – у Віцебскай абласной бібліятэцы.

У сяброўскай атмасферы прайшла прэзентацыя ва ўніверсітэце. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч, намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч, паэты Усевалад Сцебурака і Міхась Скобла расказалі пра свае стасункі з Генадзем Бураўкіным.

А ўкладальнік кнігі «Перадусім Беларусь», што нядаўна выйшла ў серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Шапран прыгадаў, як вялася работа над зборам успамінаў.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Вялікую працу па ўкладанні кнігі правёў Сяргей Шапран. Фота Сашы Май

Да размовы далучыліся і віцебскія творцы – Франц Сіўко і Уладзімір Папковіч, старшыня віцебскага аддзялення СБП Стася Наркевіч, а таксама выкладчыкі навучальнай установы, якія распавялі пра тое, як Генадзь Мікалаевіч прыязджаў у Віцебск і сустракаўся са студэнтамі і аматарамі паэзіі.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Распавядае Міхась Скобла. Фота Сашы Май

Асабліва шчымлівым быў выступ жонкі паэта Юліі Якаўлеўны, з якой яны душа ў душу пражылі 55 год. Адказваючы на пытанні студэнтаў, яна ўспомніла першую сустрэчу з будучым мужам у інстытуцкім буфеце, тое, яе ён адразу спадабаўся ёй сваёй беларускасцю і незвычайным пачуццём гумару.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
З пяшчотай успамінае мужа Юлія Якаўлеўна. Фота Сашы Май

Адзначыла Юлія Бураўкіна і тое, што жартаваў Генадзь Мікалаевіч усё жыццё, і нават будучы цяжка хворым, амаль прыкаваным да ложка, раз-пораз адпускаў жартачкі.

Усё ў нас было: і каханне, і шчасце, – прызналася Юлія Якаўлеўна. – Не буду маніць, былі, канешне, і сваркі, як жа без гэтага.

Не так і проста пражыць жыццё з творчым чалавекам. Разумеў гэта і Генадзь Бураўкін, нездарма ён як бы дзякаваў за гэта жонцы ў сваіх паэтычных радках, калі прызнаваўся ёй у пачуццях амаль у кожным вершы інтымнай лірыкі. Пра гэта прысутным і нагадалі студэнты, прачытаўшы колькі вершаваных радкоў з паэтычнай спадчыны нашага земляка.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Студэнты шчыра вітаюць сталічных гасцей. Фота Сашы Май

А напрыканцы сустрэчы сябры СБП падаравалі літаратурнаму музею ВНУ каштоўныя падарункі – кнігі беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Генадзя Бараўкіна і Васіля Быкава, а таксама аўдыёдыскі з галасамі творцаў.

Сустрэча у бібліятэцы, прысвечаная нашаму земляку, праходзіла пад назвай «Толькі б не канчалася дарога…». Супрацоўнікі падрыхтавалі грунтоўную праграму: гучалі вершы, песні на словы Генадзя Мікалаевіча, аўдыёзапіс яго голасу, дэманстраваліся фотаздымкі.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Усіх без выключэння выступоўцаў слухалі з увагай. Фота Сашы Май

Найбольш уразіў прысутных выступ Сяргея Шапрана, які расказаў пра тое, як за некалькі тыдняў да свайго сыходу Генадзь Мікалаевіч запрасіў яго да сябе, перадаў два сшыткі сваіх вершаў і папрасіў як мага хутчэй выдаць кнігу, каб зборнік выйшаў яшчэ пры яго жыцці.

 За два тыдні паспееш? – запытаў ён.

Зразумела, тэрмін быў вельмі кароткі, да таго ж і почырк у Генадзя Мікалевіча быў не самы разборлівы. «Расчытваць» вершы дапамагалі жонка і Уладзімір Някляеў. Працавалі амаль суткамі, у выніку перад сыходам паэт паспеў патрымаць у руках сігнальны экзэмпляр зборніка «Нагаварыцца з зоркамі», а наклад выйшаў ужо пасля яго смерці.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Выступае старшыня СБП Барыс Пятровіч. Фота Сашы Май

Прыгадаў Сяргей Шапран і пра тое, што Генадзь Бураўкін не хацеў пісаць успаміны, лічыў, што так можна перахітрыць лёс, прыгадваў, як Васіль Быкаў пасля напісання сваіх успамінаў у хуткім часе пайшоў з жыцця.

А калі Генадзь Мікалаевіч адчуў, што на гэтым свеце яму засталося пражыць мала, то пачаў на дыктафон надыктоўваць Сяргею тое, што ўспамінаў і адказваць на пытанні. Гэтыя каштоўныя запісы таксама ўвайшлі ў кнігу «Перадусім Беларусь».

Шапрану Генадзь Бураўкін перадаў і свае дзённікі, але папрасіў надрукаваць іх толькі праз пяць год пасля яго смерці.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Міранізмы Міхася Мірановіча прымусілі ўсміхнуцца. Фота Сашы Май

Акрамя Сяргея Шапрана, перад аўдыторыяй выступілі галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Юрчак, Ганаровы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Іосіф Навумчык, актрыса нацыянальнага драматычнага тэтара імя Якуба Коласа Святлана Акружная, Барыс Пятровіч, Усевалад Сцебурака, Міхась Скобла, Юлія Бураўкіна.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Верш Бураўкіна чытае Дзяніс Юрчак. Фота Сашы Май
віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Пра свае стасункі з Генадзем Бураўкіным прыгадвае Святлана Акружная. Фота Сашы Май

А Міхась Мірановіч прачытаў міранізмы на вершы Генадзя Мікалаевіча.

віцебск, бураўкін, прэзентацыя, вечарына
Міхась Мірановіч чытае свае міранізмы на вершы Бураўкіна. Фота Сашы Май

Напрыканцы вечарыны з дынамікаў прагучаў голас Генадзя Бураўкіна, які заклікаў:

Да тых, хто застанецца, у меня адна вялікая просьба: берагчы Беларусь…

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий