9 вельмі цікавых фактаў пра беларускую Вікіпедыю

вікіпедыя, беларуская мова, тарашкевіца Общество

і колькі ў Беларусі сапраўдных патрыётаў

вікіпедыя, беларуская мова, тарашкевіца
Інфармацыя ў вашых руках. Крыніца giscrimea.com

Шматмоўны праект па стварэнні паўнавартаснай энцыклапедыі быў зроблены яшчэ ў 2001 годзе. Зараз гэта найбольш папулярны і вялікі даведнік у інтэрнэце. Больш за тое, па аб’ёме і ахопе тэм Вікіпедыя лічыцца самай поўнай энцыклапедыяй са створаных за ўсю гісторыю чалавецтва.

Галоўнай асаблівасцю даведніка з’яўляецца тое, што рэдагаваць матэрыялы ў ёй можа любы карыстальнік інтэрнэта. Акрамя таго, інфармацыю можна дадаваць на роднай мове.

На ліпень 2016 года ў Вікіпедыі ёсць раздзелы на 293 мовах, у тым ліку і беларускай. А вы ведаеце што-небудзь пра беларускамоўную Вікіпедыю?

1.Дзень нараджэння беларускай свабоднай энцыклапедыі – 6 красавіка 2004 года.

2. Беларуская Вікіпедыя складаецца з двух фактычна самастойных і незалежных адна ад адной частак – адна для афіційнага правапісу, другая – для класічнага, так званай «тарашкевіцы».

3. Раздзел, напісаны афіцыйным варыянтам правапісу, змяшчае 118 739 артыкулаў, у той час як раздзел, напісаны  «тарашкевіцай» – 59 376.

4. Нягледзячы на канфлікты, якія адбываліся ў інтэрнэт-прасторы паміж прыхільнікамі Вікіпедыі розных варыянтаў правапісу, на галоўных старонках абедзвух версій змешчаны спасылкі на «брата».

5. У самым пачатку развіцця праекта некаторыя ўдзельнікі выступалі з прапановай стварыць беларускамоўную версію Вікіпедыі на лацінцы. Ідэя не была рэалізавана, бо колькасць энтузіястаў, якія жадалі ў гэтым паўдзельнічаць,  вельмі малая. Але калі б у іх атрымалася, у Беларусі было б не 2, а 3 Вікіпедыі.

6. У Беларусі расійскую Вікіпедыю чытаюць 83%, англіскую — 9%, беларускую — 1%.

7.Даглядчык беларускай Вікіпедыі (сучаснага варыянту правапісу) – Ігар Цярэшчанка, сябра ТБМ.

8. Каб павялічыць лічбу аўтараў беларускай свабоднай энцыклапедыі, Таварыства беларускай мовы ў 2015 годзе праводзіла конкурс, па выніках якога адзін з удзельнікаў атрымаў планшэт. Артыкул пераможца змяшчае звесткі пра нацыянальны касцюм.

9. Кожны з нас – патэнцыйны аўтар беларускай Вікіпедыі. Для гэтага на галоўнай старонцы абедзвюх версій ёсць функцыя «Пачаць новы артыкул». Але лжывая інфармацыя, якая трапляе ў нашую Вікіпедыю з-за неадказных аўтараў, будзе выдаляцца.

Давайце ўдасканальваць варыянт беларускай свабоднай энцыклапедыі разам!

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Šarkoŭski pan

    Пакуль пісаўся гэты артыкул, артыкулаў у Вікіпэдыях стала трошкі больш.

    Ответить
    1. Аня Щербицкая автор

      І гэта вельмі добра;)

      Ответить