Каму і дзе варта ўсталяваць помнік у Віцебску: меркаванні гісторыкаў

История

Асобы ў гісторыі нашага горада, годныя ўшанавання

Фотакалаж "Які помнік патрэбны"
“Які помнік патрэбны”. Фотакалаж Сашы Май

Устаноўка помніка Александру Неўскаму і яго сям’і ў нашым горадзе выклікала вялікі рэзананс. Рэдакцыя «Віцебскага кур’ера» таксама неаднаразова звярталася да гэтай тэмы: мы расказвалі, як усталёўвалі помнік і адкрывалі яго падчас святкавання Дня горада, прыводзілі меркаванні грамадзян наконт неабходнасці яго ў Віцебску і думкі экспертаў-гісторыкаў на гэты конт. Тады ж і узнікла ідэя, падтрыманая нашымі чытачамі, што няблага было б падрыхтаваць артыкул, у якім разгледзець, каму б яшчэ варта было ўсталяваць помнік, памятны знак ці мемарыяльную шыльду ў Віцебску.

Але ў працэсе збору матэрыялу і размоў з вядомымі гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі, грамадскімі дзеячамі, мастакамі, скульптарамі аказалася, што матэрыялу атрымліваецца занадта, бо кожны з апытаных мае сваё асабістае меркаванне, якое ў многім не супадае з іншымі. Таму было вырашана зрабіць цыкл матэрыялаў, прысвечаных гэтай тэме, каб, па-першае, даць магчымасць выказацца кожнаму, а па-другое, прапанаваць як мага больш інфармацыі нашым чытачам для абмеркавання.

І ў першым артыкуле мы  даём слова аўтарытэтным віцебскім навукоўцам, якія займаюцца вывучэннем гісторыі горада, – Анатолю Дулаву і Мікалаю Півавару.

анатоль дулаў, гісторык, вду імя П.М. Машэрава
Анатоль Дулаў падчас круглага стала “Вялікая Айчынная вайна. Пачатак”. Фотаздымак Сашы Май

Анатоль Дулаў, гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт:

 Адразу скажу, што мае прапановы наўрад ці можна назваць арыгінальнымі. Некаторыя з іх выказваліся раней, асобныя нават спрабавалі рэалізаваць. На мой погляд, найперш варта ўрэшце ўсталяваць помнік легендарнай заснавальніцы Віцебска – княгіне Вользе. Размясціць яго можна было б або пры сутоцы Віцьбы і Дзвіны, або на правабярэжжы Дзвіны насупраць плошчы Тысячагоддзя. І нічога заганнага ва ўвекавечанні легенды насамрэч няма. Гэта нармалёвая еўрапейская традыцыя. Адзінае – трэба правесці новы конкурс, каб выбраць арыгінальны і высокамастацкі праект помніка.

Заслугоўвае ўшанавання і князь віцебскі і полацкі Васілька Святаславіч – унук Усяслава Чарадзея, брат прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Менавіта пры Васільку Віцебск умацаваўся ў якасці цэнтра ўдзельнага княства. Помнік князю можа размясціцца на рэштках былой Замкавай гары, скажам, насупраць тэатра «Лялька».

витебск, князь Василька, "Лялька"
А тут, напрыклад, можна было б усталяваць помнік князю Васільку. Фота Сашы Май

Падаецца дарэчным усталяванне памятнага знака роду Агінскіх, якія ў XVII – XVIII стагоддзях мелі маёмасць у Віцебску і на Віцебшчыне (у тым ліку, у наваколлях горада), унеслі ўклад у гаспадарчае, культурнае і духоўнае развіццё края. Прыгадаю хаця б фундаванне Львом Самуэлем Агінскім і яго жонкай праваслаўнага Свята-Троіцкага Маркава манастыра ў XVII стагоддзі. Гэты знак трэба размясціць на месцы былой гарадской сядзібы Агінскіх ва усходняй частцы Ніжняга замка (амаль у пачатку сённяшняга праспекту Фрунзэ).

витебск, агинские, памятник
У цэнтры горада, на пачатку вуліцы Фрунзэ, можна было б змясціць памятны знак роду Агінскіх. Фота Сашы Май

Неабходна вярнуцца да ідэі стварэння паўнавартаснага помніка “летапісцу Віцебшчыны” Аляксею Сапунову. Яго можна паставіць там, дзе знаходзіўся дом Аляксея Парфёнавіча, – насупраць будынка былога жаночага епархіяльнага вучылішча (зараз – аблвыканкама).

витебск, облисполком, сапунов
У гэтым раёне няблага глядзеўся б помнік Аляксею Сапунову. Фота Сашы Май

Вартая ўшанавання і памяць пра віцебскага юрыста, краязнаўцу Уладзіміра Стукаліча. Менавіта гэты чалавек яшчэ ў 1903 г. выступіў на старонках друку з ініцыятывай стварэння ў Віцебску класічнага ўніверсітэта, якая была падтрымана мясцовай інтэлігенцыяй, органамі самакіравання, грамадскімі арганізацыямі. На жаль, такі ўніверсітэт з’явіўся ў нашым горадзе толькі праз 90 з лішкам гадоў. А памятны знак ці бюст Уладзіміру Казіміравічу можна размясціць каля ўваходу ў галоўны корпус ВДУ імя П.М. Машэрава (Маскоўскі праспект, 33).

витебск, московский проспект, вгу мешерова
Каля галоўнага корпуса ВДУ імя П.М. Машэрава дарэчным будзе помнік Клаўдзію Ціхаміраву. Фота Сашы Май

Варты ўшанавання і першы дырэктар першага ў Беларусі Віцебскага настаўніцкага інстытута, адчыненнага ў 1910 годзе,  педагог, краязнавец, чалавек, які стаяў ля вытокаў вышэйшай адукацыі ў Віцебску – Клаўдзій Ціхаміраў. Помнік яму будзе добра выглядаць каля сённяшняга галоўнага корпуса ВДУ імя П.М. Машэрава. Да таго ж, гэта дазволіць выправіць казус: з надпісам «К.И. Тихомиров» ля ўваходу ва ўніверсітэт зараз стаіць бюст аднаму з выкладчыкаў настаўніцкага інстытута – Мікалаю Зорыну, які таксама заслугоўвае памяці. Застанецца толькі выправіць надпіс і бюст гатовы.

Цікавосткай горада можа стаць помнік нашаму земляку, самаму высокаму чалавеку ў свеце – Фёдару Махнову. Прычым яго трэба ўсталяваць ва ўсходняй частцы плошчы Перамогі ў натуральную велічыню і без пастамента, каб людзі маглі памерыцца ростам з веліканам.

Безумоўна, мемарыяльнай шыльды заслугоўваюць гісторык і педагог Ніна Іванаўна Дарафеенка і яе муж, журналіст Мікалай Уладзіміравіч, – людзі, якія ў гады вайны змагаліся з нацызмам, а пасля – аднавілі праўдзівую гісторыю віцебскага падполля.

мікалай півавар, гісторык, краязнавец
Мікалай Півавар. Фота Сашы Май

Мікалай Півавар, гісторык, краязнавец, кандыдат гістарычных навук, дацэнт:

Спачатку хацелася б прыгадаць выказванне вядомага віцебскага паэта Давіда Сімановіча, з якім я поўнасцю згодны:

«Горад без помнікаў – гэта горад без гісторыі».

На сённяшні момант у Віцебску, на маю думку, пакуль што мала адлюстравана гісторыя края і яго славутыя асобы. Таму хацелася б унесці некалькі прапаноў наконт таго, каму мусіць быць узведзены помнік у нашым горадзе.

У першую чаргу, я лічу, трэба ўсталяваць помнік княгіне Вользе. Пакідаючы ў баку дыскусію наконт таго, яна ці не заснавала горад, у 974 ці 947 годзе, адзначу толькі, што гістарычны міф, асабліва пацверджаны фактамі з пісьмовых крыніц, – неад’емная частка культуры города. Лагічна было б паставіць помнік княгіне там, дзе найбольш верагодна яна высадзілася, дзе заснавала горад. Найбольш арганічна гэта б глядзелася у тым месцы, дзе сёння стаіць помнік Пушкіну ці дзе паставілі помнік Аляксандру Неўскаму. Але гэтыя месцы ўжо, на жаль, занятыя…

витебск, княгиня Ольга, деревянная скульптура
Драўляная скульптура княгіне Вользе ў Задзвінні. Фота Сашы Май

Значную ролю ў станаўленні Віцебска як буйнога палітыка-адміністрацыйнага цэнтра адыграў князь полацкі і віцебскі Васілька (Васіль) Святаславіч. Пры яго княжанні ў 1130-1140-я гады пашыраецца плошча дзядзінца, узводзяцца моцныя фартыфікацыйныя дравесна-земляныя канструкцыі, будуюцца храмы: Дабравешчанская і Святой Параскевы Пятніцы цэрквы на вакольным горадзе і храм Святога Міхаіла на княжацкім дворышчы. Таму помнік князю, дарэчы, унуку Усяслава Чарадзея, я лічу, будзе дарэчы ў нашым горадзе. Мне бачыцца помнік каля Дабравешчанскай царквы, ці каля праектна-канструктарскага бюро па вулицы Замкавай (дзе і стаяў Верхні замак).

Сярод асоб ХІХ стагоддзя, памяць пра якіх трэба ўшанаваць, у першую чаргу, прыгадаю доктара Карла Іванавіча Гібенталя (Гюбенталя), які першым у Еўропе пачаў выкарыстоўваць гіпсавую павязку для лячэння пераломаў касцей. Амаль чвэрць века ён займаў пасаду інспектара Віцебскай губернскай урачэбнай управы, пасля адстаўкі застаўся жыць у Віцебску ў сваім маёнтку Тулава, займаўся медыцынскай дзейнасцю. Выступіў адным з арганізатараў і актыўных дзеячаў Беларускага вольнага эканамічнага таварыства. Дом яго быў у раёне вуліцы Талстога, дзе зараз «Мікалаеўскі хутарок», верагодна і помнік варта паставіць там.

толстого улица, хуторок, гибенталь
Прыблізна на месцы “Хутарка” знаходзіўся дом Гібенталя, таму памятны знак варта ўстанавіць на вуліцы Талстога. Фота Сашы Май

Варты помніка і самы высокі чалавек у свеце  –  Фёдар Махноў, які нарадзіўся і жыў у Віцебскім павеце. Па звестках, яго рост складаў не менш за 265-285 сантыметраў. Усталяваць помнік можна ў цэнтры горада, на адной з вуліц, дзе захавалася архітэктура канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя: Суворава, Купалы, Талстога, Маякоўскага.

Помнік ці памятны знак трэба, на маю думку, усталяваць і Лазару Лагіну, аўтару казкі-аповесці “Стары Хатабыч”, які нарадзіўся ў 1903 годзе ў Віцебску. Верагодна, добра б глядзеўся помнік аўтару і казачнаму персанажу адразу – пісьменніку Лагіну і старому Хатабычу.

Сярод даследчыкаў гісторыі горада і Віцебшчыны помнікаў заслугоўваюць асобы Аляксея Сапунова і Аляксандра Семянтоўскага. Аляксей Парфёнавіч – буйнейшы даследчык гісторыі Віцебшчыны, яго асноўныя працы («Віцебская даўніна», «Рака Заходняя Дзвіна», «Статыстычны нарыс горада Віцебска») і сёння не страцілі сваёй актуальнасці. На маю думку, бюст Сапунова, які ўсталяваны ў галерэі перад ВДУ імя П.М. Машэрава не адлюстроўвае той ролі даследчыка, якую ён адыграў у вывучэнні гісторыі горада.  Адзін з дамоў, дзе пражываў вучоны, быў у раёне сучаснай вуліцы Гогаля. Там бы і паставіць помнік.

Наконт Аляксандра Семянтоўскага можна адзначыць, што ён першым пачаў вывучаць Віцебшчыну комплексна, а большая частка з яго 157 прац прысвечана нашаму гораду. Доўгі час Семянтоўскі быў кіраўніком Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. Можа і помнік яму варта паставіць каля сучаснага камітэта ці на тым месцы, дзе ён знаходзіўся ў ХІХ стагоддзі.

Заслугоўвае помніка і адзін з першых віцебскіх натуралістаў   –  Андрэй Бялыніцкі-Біруля. На свае сродкі ён у вёсцы Каралёва Віцебскага павета арганізаваў метэралагічную станцыю, дзе праводзіў рэгулярныя назіранні. Мемарыяльная шыльда, на маю думку, была б дарэчы каля будынку абласнога камітэту экалогіі, ці метэралагічнай службы вобласці.

Як бачна, меркаванні гісторыкаў у многім супадаюць, але ёсць і пэўныя адрозненні.  І Анатоль Мікалаевіч і Мікалай Васільевіч згадваюць княгіню Вольгу, князя Васільку, Фёдара Махнова, Аляксея Сапунова, але ж прыводзяць і імёны іншых людзей, якія таксама пакінулі свой след у гісторыі горада і вартыя ўшанавання.

Мы запрашаем вас, паважаныя чытачы, да абмеркавання гэтага пытання і прапануем паўдзельнічаць у галасаванні, якое вы зможаце знайсці справа ўнізе на галоўнай старонцы нашага сайта. І, канешне, чакайце наступны артыкул, у якім мы запросім да размовы вядомых мастацтвазнаўцаў Віцебска.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Гудвин

    Дзякуй Анатолю Мікалаевічу і Міколе Васільевічу за грунтоўны падыход да справы. Яшчэ б простых жыхароў апытаць для кантрасту

    Ответить
    1. Простыя жыхары могуць пакуль што паўдзельнічаць у анлайн-галасаванні, а таксама прывесці свой пункт погляду ў каментарыях да тэксту. Не выключаны з цягам часу і Ваш варыянт.

      Ответить
  2. viking

    Максимилиан Осипович Маркс
    Юрковский Сигизмунд Антонович

    Ответить
  3. Андрусь - просты жыхар

    Цікава і грунтоўна… Дзякую спадарам Анатолю і Міколе… Згодны амаль з усімі тэісамі гэтых двух паважаных людзей.
    Адна заўвага: Княгіня Вольга… Яна ўсёж ёсць толькі мінавіта легендарнай заснавацельніцай нашага горада. А адкуль гэтая лягенда бярэ свой пачатак? З “Віцебскага Летапісу”… Чаму ж спадары гісторыкі забыліся пра тых хто стварыў гэты Летапіс? Іх імёны вядомыя: Стафан і Гаўрыла Аверкі, Міхал Панцарны і Ян Чарноўскі. Гэта Віцебскія месьцічы, якія жылі тут у даволі складаныя для горада часы – у 17-18 стагоддзях… Яны праз сваю працу захавалі нейкі зрэз гістарычнай памяці Віцебска, тым ліку і легенду аб заснаванні горада княгіняй Вольгай… Таму калі ўшаноўваць памяць гэтай легендарнай “заснавальніцы” ў выглядзе нейкага манумента, тады гэты манумент павінен уключаць ў сабе і постаці стваральнікаў “Віцебскага Летапісу”, каб падкрэсліць мінавіта легендарнасць Вольгі – як заснавацельніцы Віцебска…

    Ответить
    1. Змагар

      Слушная прапанова, шаноўны сп. Андрусь!

      Ответить
    2. Krokodil

      Сказка или быль основание Витебска княгиней Ольгой – это еще историки надвое сказали))) См.: https://vkurier.by/62834 . Но феномен витебского летописания на самом деле грех не увековечить!

      Ответить
  4. Юлия

    Княгине Ольге и Сапунову

    Ответить
  5. Игорь Лапо

    Помнiк Васiлю Быкаву у першую чаргу!

    Ответить
    1. Змагар

      Пісьменніку сусветнага масштабу, апосталу нацыі – мо, лепей у цэнтры Менску?

      Ответить
  6. Андрусь...

    Лву Сапегу – недзе каля Аблвыканкаму, з надпісам-цытатай: “У прававой дзяржаве павінен кіраваць закон, а не асоба”..

    Ответить
    1. Правазнаўца

      Ідэю з помнікам падтрымліваю! Усё ж такі Леў Сапега – наш зямляк! Але сваю думку, пэўна, ён сфармуляваў у звароце да ўсіх жыхароў ВКЛ больш разгорнута: “I правільна за праўду маем, за што Госпаду Богу ўдзячны, што пад уладай каралёў іх міласці і вялікіх князёў, паноў нашых тую ўладу і вольнасць у руках сваіх маем, а правы самі сабе ствараем, як найбольш можам вольнасць сваю ва ўсім ахоўваем. Бо не толькі сусед і любы наш абывацель у айчыне, але і сам гаспадар пан наш ніякага вяршэнства над намі выкарыстоўваць не можа, аднак столькі, колькі яму права дапускае. Таму маем такі скарб у руках нашых, які ніякай сумай пераплачаны быць не можа”. http://knihi.com/Leu_Sapieha/Zvarot_da_usich_saslouiau_Vialikaha_Kniastva_Litouskaha_Lva_Sapiehi.html

      Ответить
    2. Андрусь...

      Згодны… Толькі крыху цытату падкараціў бы: “…а правы самі сабе ствараем, як найбольш можам вольнасць сваю ва ўсім ахоўваем. Бо не толькі сусед і любы наш абывацель у айчыне, але і сам гаспадар пан наш ніякага вяршэнства над намі выкарыстоўваць не можа, аднак столькі, колькі яму права дапускае. Таму маем такі скарб у руках нашых, які ніякай сумай пераплачаны быць не можа…”

      Ответить
  7. Krokodil

    Отличная статья! Спасибо краеведам и Саше Май!

    Ответить
  8. Vicus

    Из того, что предложили доценты, хорошие варианты – памятник княгине Ольге, Сапунову, Огинским.
    Хоттабыч – тоже неплохо.
    Махнову – максимум восковая фигура в краеведческом музее.
    Все остальные, не спорю, достойные персоны, могут быть увековечены бюстом или мемориальной доской.
    Из обсуждаемого. Памятник не Аверке с Панцирным, а памятный знак в честь “Витебской летописи”. Вроде кратковременного памятника витебским замкам.
    Еще добавлю в список:
    Иван Черский,
    Лев Сапега,
    король Ягайло,
    Василь Быков,
    Юдель Пэн,
    Иосафат Кунцевич.
    Хотя если учитывать обоснованность витебских памятников Пушкину, Соллертинскому, Е. Лось, Алексию II и А. Невскому, то этот список можно еще увеличить раз в 10.

    Ответить
    1. Винни-Пух

      В целом неплохие предложения! Но в двух случаях возражу. Федор Махнов – фигура, недостаточно раскрученная в международном масштабе. Хотя это явная изюминка Витебщины, которую можно позиционировать на туристическом рынке кроме прочего как “родину великанов”! И даже если не касаться Ягайло, Кунцевич – фигура, мягко говоря, неоднозначная. Поэтому предлагаю примиряющий вариант – монументальную композицию “Убийство Иосафата Кунцевича восставшими витеблянами в ноябре 1623 года”. Для одних это будет памятник мученику за веру, для других – свободолюбию предков, не терпевших духовного насилия, для третьих – проявлению классовой борьбы в феодальном обществе…

      Ответить
    2. Vicus

      Памятник человеку подразумевает наличие какой-либо заслуженной деятельности или подвига. И я что-то не слышал о памятниках людям из Книги рекордов Гиннесса в разделе “Размеры тела”.К тому же почти все памятники – это изваяния намного выше человеческого роста. Поэтому придется как-то объяснять, что именно этот памятник именно этому человеку и есть “изюминка Витебщины”. Не раскручен в международном масштабе? А где выставки, музейные экспозиции, книги? Раскручивайте. Только без этой провинциальщины – “Витебщина – родина великанов”.

      “Примиряющий вариант – убийство…” звучит как оксюморон. Хотя не исключаю и такого решения. Для начала – памятный знак или крест или часовня на месте убийства (тем более, она там когда-то стояла). Это святой, которому поклонялось и сейчас поклоняется огромное количество людей. Возможно и Ваших предков.

      Ответить
    3. Хронос

      Махнову стоит поставить декоративную скульптуру в полный рост, но без постамента. Где-нибудь на улице. Как замануха для туристов. Но это действительно, не памятник.

      Ответить
    4. Krokodil

      Уважаемые друзья! Согласен по Махнову – это должен быть не памятник, а именно декоративная скульптура! Правда, никакой провинциальщины в бренде “родина великанов” не вижу, на западе, как говорится, пипл схавает!

      Что касается идеи Винни-Пуха по увековечению Иосафата Кунцевича, выглядит кощунственно! Некоторые медведи явно склонны к черному юмору:-) Согласен с уважаемым Vicusom: исходя из количества греко-католиков на момент присоединения наших земель к Российской империи, предки большинства белорусов вероятно чтили его как святого. Но исходя из методов деятельности, памятника архиепископ полоцкий не заслуживает. Не признавать же подвигом то, что он запрещал людям молиться в храмах как их отцы, деды и прадеды (см.: http://www.belhistory.eu/alena-vernikoўskaya-supraciў-pravaslaўnaga-naselnictva-polackaj-eparxii-ўvyadzennyu-unii/)

      Ответить
    5. Винни-Пух

      Да, Krokodil, это у меня юмор такой… Уточню, что если предки и почитали Кунцевича в 18 веке, то как блаженного. Канонизация произошла только в 1867 году.
      Глубокоуважаемый Vicus, Вам не показалось, что по Вашей логике и памятник Александру Невскому заслуживает существования, ведь в 19 – начале 20 веков в Витебской губернии немало храмов было освящено в его честь, т.е. и он почитался предками. Кстати, архиерейское подворье, где был убит Кунцевич, находилось на Успенской горе у Пречистенской церкви. На ее месте сейчас Успенский собор. Где же там поставить крест или часовню? Но памятный знак нужен!

      Ответить
  9. Критик Достижений

    Памятник Александру Невскому, -идея хорошая. Но они его жену плохо изобразили, будто это мужик какой-то в женской одежде….

    Ответить
  10. Кондрат

    Из предложенного списка как-то выпал Юрий Радзивилл, что служил витебским воеводой во время Ливонской войны. А ведь если б не он,
    Витебск не избежал бы полного сожжения и массового убийства евреев подобно тому, что в 1563 году имело место в Полоцке. Но именно этот потомок славного рода смог переманить на свою сторону боярина Курбского, чьи полководческие таланты были главным препятствием на пути польско-литовских войск, и поставить его на службу Сигизмунду Второму, отчего Иван Грозный волком выл до самой своей смерти. По-моему, достойная фигура для увековечивания хотя бы в виде барельефа. Не каждый из названных здесь деятелей мог бы так кардинально изменить в свою пользу ход
    неудачно начавшейся войны.

    Ответить
    1. Krokodil

      Уважаемый Кондрат, не совсем понял о ком Вы пишете. Уточните, пожалуйста!

      Ответить
    2. Андрусь...

      Сапраўды, сп. Кандрат, нешта не зразумела пра каго гаворка? Сярод Віцебскіх ваяводаў Радзівілаў не бачна (https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Ваяводы_віцебскія) Можа Вы мелі на ўвазе Радзівіла Юрыя – Віленскага біскупа?..

      Ответить
  11. Некурящий

    Нету памятніка Лісову, основателю десанта

    Ответить
    1. Krokodil

      Традиционно отцом-основателем ВДВ считается все-таки В.Ф. Маргелов. Но Иван Иванович Лисов – тоже личность, достойная внимания! См.: http://desants.livejournal.com/102834.html

      Ответить
    2. Гудвин

      Скорее главному идеологу и пиарщику ВДВ.

      Ответить
  12. Кондрат

    По поводу Юрия Радзивила: витебским воеводой его в своих исторических хрониках называл сам боярин Курбский, он мог и ошибаться, это уже вопрос к историкам. В том историческом промежутке некий Юрий Радзивил числился владельцем замка на озере Дрисвяты, он или не он – при необходимости можно выяснить, но несколько важных сражений Ливонской войны проходили на витебской земле, и то что в Витебске ничто не напоминает о ключевых фигурах тех событий – неправильно.

    Ответить
    1. Уважаемый Кондрат, стало интересно: не могли ли бы вы дать ссылку на исторические хроники Курбского, где можно прочитать приведенную вами информацию про Юрия Радзивила? Возможно, там речь шла о Николае Радзивиле Рудом, который действительно предлагал Курбскому переехать в ВКЛ. См. http://vkl.by/articles/1303

      Ответить
  13. Андрей

    Основной причиной гнева витебчан стали жёсткие методы, к которым прибегал полоцкий архиепископ Кунцевич в стремлении распространить унию на территории Витебского воеводства. К ним относилось закрытие православных храмов и монастырей и принуждение православных прихожан к переходу в унию, за отказ от которого заключали в тюрьму. Уже в 1622 году на этом основании произошёл инцидент с нападением жителей Витебска во время церковной службы на униатское духовенство во главе с Кунцевичем, которое было избито. Арестованные участники нападения были освобождены горожанами после штурма городской ратуши. После этого Иосафат Кунцевич усилил гонения на православных.
    У потомков тех витебчан плохо с памятью? Этак как нужно было довести народ, который пошёл на восстание? Не правильно ли было поставить памятник людям, которые возглавили воссатние, а ведь это, фактически Минин и Пожарские Витебска, которые боролись за свою свободу и веру предков?
    Витебское восстание началось 12 ноября1623 года под руководством витебчанина Степана Пасиора, полочанина Петра Васильевича, его сына Василия и других.

    Ответить
    1. Vicus

      Если Вы приводите аргументы, то должны быть готовы к тому, что те же самые аргументы будут справедливы и для других исторических особ и событий.
      “Иосафат закрывал православные храмы”. Вы ходите по улицам, названным в честь тех, кто храмы разрушал, а священников расстреливал, мимо памятников тому, кто все это организовал и благословил. Или у Вас плохо с памятью? Или Вы забыли, что Суворов, бюст которому стоит в Витебске, утопил в крови наших доведенных до восстания соотечественников? Ну а что было после “добровольного воссоединения” в 1839 г., надеюсь, Вам в семинарии рассказывали – все униатские и почти все католические приходы были упразднены, храмы отобраны, а священники в лучшем случае высланы. И делали все это не “душехваты”, а душегубы.

      Ответить
    2. Anatol

      Шаноўны Vicus, прыёмамі сафістыкі Вы нядрэнна валодаеце. Ці сапраўды прапануеце працягнуць традыцыі гістарычнага бяспамяцтва? Пра дзейнасць архіепіскапа полацкага Іасафата захавалася шмат дакументаў, вывучэнне іх дазваляе рабіць пэўныя высновы. Таму можна зразумець рэакцыю віцяблян, якія мелі даўнія традыцыі самакіравання (https://vkurier.by/60844), і, ужо не сумнявайцеся, былі людзьмі годнымі і свабодалюбнымі. Але, хоць і не нам іх судзіць, забойства – цяжкі грэх. Таму аптымальным уяўляецца увекавечыць памятным знакам саму падзею – віцебскае паўстанне 1623 г. Як прыклад адстойвання продкамі законных правоў, няхай і скрайнімі метадамі.

      Ответить
    3. Anatol

      Урэшце і справа аб’яднання ўніяцкай царквы з праваслаўнай не такая простая і адназначная, як Вам уяўляецца, шаноўны Vicus!
      Тыя, хто хоча не пасіўна ўспрымаць схематызаваныя тлумачэнні папулярызатараў, а самастойна разабрацца ў праблеме, могуць звярнуцца да выдатнай манаграфіі віцебскага гісторыка Паўла Шаўкуна – Шевкун П.В. “Империя и церковь: российская политика в отношении православия на территории Беларуси (1796 – 1855)” (Віцебск, 2015).
      Ці хаця б да лаканічнай, але на высокім навуковым узроўні напісанай сінтэзы беларускіх гісторыкаў з Польшчы Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.” (Вільня – Беласток, 2010, раздзел Х, С. 66 – 69)

      Ответить
    4. Vicus

      Уважаемый, Анатолий! В чем же Вы увидели приемы софистики? В сопоставлении исторических событий? Вы же почему-то сопоставили, без всяких, впрочем, оснований, магдебургское право и это “восстание”. Однако, Ваше предложение увековечить памятным знаком витебское восстание 1623 г. полностью разделяю. Ведь где еще мы найдем примеры отстаивания своих законных прав, как не в событиях 400-летней давности?

      Ответить
  14. Валерий Шишанов

    Кому-кому, а А.Сапунову памятник давно нужно было бы поставить. Только думаю не на против облисполкома – тесновато там да и не слишком место многолюдное. Приблизительно с 1914 г., как свидетельствует переписка А. Сапунова с Е. Романовым, историк жил в доме на Набережной Двины, во второй части города, это где-то на территории современного Парка Победителей. Вот там-то и поставить памятник, и люди гуляют, и организовать пространство можно, и место вполне красивое, почетное и символичное – с видом на реку.
    А еще бы знак на месте Замковой горы, и по легенде, и по археологическим данным – место для города знаковое. И как раз между “Лялькой” и горисполкомом есть пятачок – клумба. И экскурсии можно привести – рассказать, привязаться к месту, и вид красивый на храмы и ратушу.
    Ну вот хотя бы это, а там сколько угодно можно предлагать знаков, парковых скульптур и мемориальных досок.

    Ответить