4 простыя прычыны, якія не адмаўляюць помніка Аляксандру Неўскаму і яго сям’і ў Віцебску

История

прафесійны каментарый да тэксту звароту супраць усталявання помніка. Якую гістарычную асобу, на думку гісторыка, трэба ўшанаваць у цэнтры горада

Анатоль Дулаў. Фота vlib.by
Анатоль Дулаў. Фота vlib.by

Нядаўна «Віцебскі кур’ер» і іншыя СМІ, у тым ліку тут.бай, пісалі аб тым, што адзін з жыхароў города – Андрусь Кешэнюк – збірае подпісы супраць усталявання у горадзе на Дзвіне помніка Аляксандру Неўскаму і яго сям’і і плануе падаць зварот у Віцебскі гарвыканкам.

Гэтая распаўсюджаная па сацыяльных сетках інфармацыя горача абмяркоўваецца як прыхільнікамі ўстаноўкі скульптуры, так і праціўнікамі.

 

Многа пытанняў выклікаюць і прыведзеныя аўтарам аргументы.

Каб разабрацца, дзе тут праўда, а дзе – выдумка, мы звярнуліся да загадчыка кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Анатоля Дулава і папрасілі яго даць прафесійны каментарый да тэксту звароту Андруся Кешэнюка.

Вось што адзначыў Анатоль Мікалаевіч:

Прыемна, што ёсць у нашым горадзе людзі, нераўнадушныя да мінуўшчыны. Калі гэта, канешне, шчыры клопат, а не жаданне таннага піяру. На жаль, знаёмства з тэкстам звароту і каментарыямі да артыкула ў «Віцебскім кур’еры» дазваляюць меркаваць, што гістарычныя веды некаторых людзей патрабуюць удасканалення. 

Што датычыцца тэксту звароту, то давайце разгледзім яго па пунктах.

1. Так, паважаны аўтар заўважае, што Аляксандр Неўскі не звязаны з нашым горадам і, спасылаючыся на Наўгародскі першы летапіс, сцвярждае, што князь узначальваў аб’яднаннае наўгародска-цвярское войска і змагаўся супраць войска Міндоўга, у склад якога ўваходзілі ў тым ліку і віцябляне.

 Сувязь наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча з Віцебскам існуе, і гэтая сувязь, падобна як у пазнейшым выпадку з Альгердам, дынастычная (хіба што Аляксандру не было патрэбы займаць віцебскі княжацкі стол). Цесць Аляксандра полацкі князь Брачыслаў паходзіў з віцебскай галіны полацкіх Ізяславічаў (Рагвалодавічаў), валодаў таксама і Віцебскам. Не выпадкова ж сын князя гасцяваў у горадзе.

Прыведзеныя ў звароце «гістарычныя» звесткі, відавочна, плод аўтарскай фантазіі ў жанры фолк-хістары. Прынамсі, ў Наўгародскім першым летапісе, на які спасылаецца аўтар звароту, такой інфармацыі пад 6753 годам няма, у чым лёгка можа пераканацца ён сам і кожны зацікаўлены: lrc-lib.ru/rus_letopisi/Pictures/Novgorod/079.gif

Увогуле, сцвярджаць, што Міндоўг з Аляксандрам сутыкаліся на полі бітвы з наяўных крыніц не ўяўляецца магчымым. Затое вядома пра антыкрыжацкі саюз названых князёў, заключаны на пачатку 1260-х гадоў.

2. Аўтар сцвярджае, што ўсталяванне помніка праваслаўнаму святому Аляксандру Неўскаму «неабгрунтавана ўзвялічыць праваслаўную культуру». На мой погляд, лічыць што помнік усталёўваецца выключна Аляксандру Яраславічу і менавіта як праваслаўнаму святому – памылкова.

Як вядома, скульптурныя выявы святых – не праваслаўная традыцыя. Дарэчы, і кананізацыя князя, насуперак сцвярджэнню аўтара, адбылася яшчэ да ўзнікнення Маскоўскага патрыярхата. Пагаджуся: «Трэба з вялікай пашанай ставіцца да ўсіх культурных плыняў нашага гораду…» (цытуецца з захаваннем асаблівасцяў арыгінала). Але не бачу ў ідэі ўстаноўкі помніка «неабгрунтаванага ўзвелічэння» праваслаўнай культуры.

Урэшце, і стваральнікі Віцебскага летапісу, якія спавядалі ўніяцтва і пісалі па-польску, не палічылі заганным звярнуцца да гістарычных каранёў і прывесці легендарныя звесткі пра заснаванне Віцебска кіеўскай княгіняй Вольгай і пабудову ёю першых храмаў, натуральна, паводле ўсходняга абраду.

3. Андрусь Кешэнюк у сваім звароце, прыгадвае, што адмоўную ацэнку ўсталяванню помніка далі навукоўцы Аляксадр Груша і Мікалай Плавінскі. Вельмі паважаю шаноўных Аляксандра Іванавіча Грушу і Мікалая Аляксандравіча Плавінскага як высокакваліфікаваных спецыялістаў (праўда, з сённяшнімі пасадамі навукоўцаў аўтар памыліўся). Аляксандр Груша сапраўды некалькі гадоў таму не падтрымаў першапачатковую канцэпцыю помніка. А вось Мікалай Плавінскі, наколькі мне вядома, ідэю помніка ў Віцебску не адмаўляў, а як археолаг і спецыяліст па сярэднявечнай зброі выказаў заўвагі па праекце кампазіцыі.

Варта падкрэсліць: у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам помнікі вядомым гістарычным асобам усталёўваюцца толькі па ўзгадненні з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, як і было зроблена ў дадзеным выпадку.

4. І апошняе. Ідэя пра ўсталяванне помніка стваральнікам Віцебскага летапісу падаецца цікавай. Хаця аўтар звароту і паблытаў летапісанне сярэднявечных дзяржаў-княстваў з пазнейшым гарадскім, Віцебскі летапіс, безумоўна, дае нам падставы для гонару.

Але над прапановай помніка варта падумаць. Па-першае, стваральнікаў летапісу было не двое, як некаторыя ўпэўнены. Запісы на працягу XVII–XVIII стагоддзяў вялі Міхал Панцырны, Ян Чарноўскі, які працягнуў нататкі, пачатыя дзедам, Гаўрыла Аверка і яго сын Стафан, які і склаў у 1768 годзе твор, вядомы як Віцебскі летапіс (Dzieje miasta Witebska).

Пра названых мяшчан вядома зусім няшмат. Але наяўныя звесткі (Стафан Аверка быў жыхаром Узгор’я, а яго бацька займаў пасады ў магістраце) дазваляюць скарэктаваць прапанову ў частцы месца магчымага помніка.

Па-другое, што не менш важна, Міхал Панцырны, верагодна, памёр каля 1709 года, таму Стафан Аверка быў з ім папросту незнаёмы. У сувязі з гэтым, хацелася б пацікавіцца ў шаноўнага аўтара, як ён уяўляе сабе помнік Панцырнаму і Аверку.

Зыходзячы са сказанага вышэй, на мой погляд, лепшым ушанаваннем працы стваральнікаў Віцебскага летапісу стане ўсталяванне помніка легендарнай заснавальніцы нашага горада – княгіне Вользе».

віцебск, неўскі, плошча тысячагоддзя
Падрыхтоўка да ўсталявання помніка ідзе поўным ходам. Фота Сашы Май

Дарэчы, рэдакцыя «Віцебскага кур’ера» звязалася з Мікалаем Плавінскім, на якога спасылаецца ў сваім звароце Андрусь Кешэнюк, каб даведацца яго меркаванне на гэты конт. У адказ на наша пісьмо Мікалай Аляксандравіч напісаў:

Пачытаў артыкул у інтэрнэце і зварот грамадзян. З вялікай цікавасцю даведаўся, што даваў адмоўную ацэнку ўсталяванню гэтага помніка. Я гэтага не рабіў! Пэўны час таму я, як археолаг і гісторык зброі, па просьбе галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Дзяніса Юрчака пісаў заўвагі пра гістарычнасць вопраткі і ўзбраення Аляксандра Неўскага. Пра само ўсталяванне гэтага помніка размовы не ішло».

віцебск, неўскі, плошча тысячагоддзя
На плошчы вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля будучага помніка. Фота Сашы Май

Як стала вядома ўчора, Андрусь Кешэнюк сабраў 58 подпісаў, аднёс зварот у гарвыканкам і зараз чакае адказу. Мы будзем сачыць за сітуацыяй. А пакуль нагадваем, што адкрыццё помніка адбудзецца 24 чэрвеня падчас святкавання Дня горада.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Грицкевич Е.Н.

    Давно наблюдаю и, на маю думку, Саша Май – украшение Витебского курьера. Спасибо!

    Ответить
    1. Спасибо Вам большое за похвалу, Саша, правда, очень достойна этого. А сегодня все больше критики и комментариев, что, вот, СМИ г… и журналисты такие ж. Поэтому вдвойне приятно читать. Спасибо

      Ответить
    2. Спасибо за такую высокую оценку моей работы, очень приятно. У нас весь коллектив хороший и мы очень стараемся, чтобы наши статьи читали с удовольствием!

      Ответить
  2. Алпей Вытонкаў

    Любата! Каментары дацэнта з серыі “сам дурань”. Па ісце, што Дулаў пераканаўчага дадаў, кабы не засталося сумневаў ніякіх у неабходнасці ўсталявання вялікага помнiка ў центры горада на плошчы Тысячагоддзя побач са Свята-Благавешчанскай царквой мімаезнаму зяцю Брачыслава (i – канечне прыпадкова! – па сумяшчальніцтве цяперашнему гістарычнаму брэнду Расіі)? Слаўныя віцябляне настолькі бедныя на герояў? Скуль у тутэйшых така самазабыўная любоў да чужаземшчыны?

    Ответить
    1. Мэта артыкула, калі вы ўважліва яго чыталі, то зразумелі бы, была не ў тым, каб прывесці доказы таго, што помнік павінен быць усталяваны ў Віцебску, а ў тым, каб разабрацца ў праўдзівасці прыведзенных у звароце гістарычных фактаў. Для гэтага мы звярнуліся да загадчыка кафедры гісторыі Беларусі і папрасілі яго пракаментаваць тэкст. Анатоль Мікалаевіч даў карэктную (а не з серыі сам дурань) навуковую ацэнку фактычнай інфармацыі з пункту гледжання гісторыі. І на гэтым усё. Безумоўна, Анатоль Дулаў мае сваё меркаванне наконт усталявання помніка, але ж нікому яго не навязвае, як вы маглі заўважыць па тэксце. Дарэчы, цікавае ў вас імя-прозвішча))))

      Ответить
    2. Хронос

      Дацэнт дае ацэнку гістарычных ведаў асобных таварышаў. Бо з-за гэтага яны нават абгрунтавана не могуць выкласці сваю пазіцыю. І менавіта гэты Дацэнт калісці быў на перадавой у змаганні з тымі, каму Альгерд непадабаўся. І гэта як раз той чалавек, які будзе каментаваць толькі ў тым выпадку, клі менавіта так думае, а не таму, што хтосці папрасіў…

      Ответить
    3. Anatol

      Вось небарака князь Брачыслаў… Такую ідэалагічную памылку дапусціў! Не пралічыў, што зяця на пачатку ХХІ стагоддзя “Імем Расіі” абяруць! Пэўне, каб ведаў, як шчыры патрыёт такой ганьбы ніколі б не даспусціў – дачку за гэтага Аляксандра не аддаў!!! :-)

      Ответить
  3. Константин

    не очень хорошо, что Плавинского заставили ёрзать: я про памятник ничего не говорил только про одежду и вообще это всё Юрчак
    ясное дело, профессиональному археологу все эти притянутые за уши обоснования памятника Невскому в Витебске не очень приятны. но работник института истории не может пойти против, потому что “всё уже согласовано. до нас”.

    мораль из всей этой истории с памятником в стиле нашего города: лобби лоббирует, а остальные — на субботник.

    Ответить
    1. Интересно, каким это образом мы могли заставить уважаемого Николая Александровича “ерзать”? Хочу обратить ваше внимание на то, что не сейчас, не ранее ученый не делал никаких официальных заключений по поводу целесообразности установки памятника. Кстати, если вам интересно, кандидат исторических наук, доцент Николай Плавинский не является сотрудником института истории.

      Ответить
    2. Хронос

      Да достали Вы Плавинского каждый раз на новую работу устраивать. Коля может и имеет свою позицию, как и многие историки, но в открытую против памятника никогда не выступал. А вот как его отдельные журналисты интерпретируют это уже другой вопрос. А по поводу притянутого обоснования, то оно на памятнике будет выбито (цитата из летописи). Чтобы всякой ереси типа “венчания” никому в голову не приходило.

      Ответить
  4. Юрий

    Интересное дело — появись в Витебске этот памятник во времена “социализма с человеческим лицом”, то как и памятник Пушкину, был бы всеми принят на ура.
    Мораль из всей этой истории с памятником такова — у обоснования его установки с годами растут и уши.

    Ответить
  5. Уважаемый Хронос, спасибо Вам за адекватные комментарии, жаль только, что не все это понимают.

    Ответить
  6. Danuta

    “расейска-татарскаму васалу ад віцебскіх наменклатурных халуёў масковіі 2016 ” не забудзьце напісаць … ГАНЬБА, спадары віцьбічы !

    Ответить
    1. Хронос

      Когда заканчиваются аргументы, начинаются оскорбления… Суровая реальность…. Как воспитали…

      Ответить