Віцебск, горад каралеўскі!

мастацкі музей, выстава, Альгерд История

як князь Альгерд у свае палаты вярнуўся, а віцябляне веданне гісторыі прадэманстравалі

мастацкі музей, адкрыццё выставы
У час адкрыцця выставы. Фота Сашы Май

Цэнтральнай падзеяй акцыі «Ноч музеяў», што праходзіла ў Віцебскім мастацкім  музеі, стала адкрыццё выставы «Князь Альгерд у выяўленчым мастацтве». Гэты рэспубліканскі праект прымеркаваны да 720-годдзя з дня нараджэння славутага князя ВКЛ.

мастацкі музей, выстава, Альгерд
Наведвальнікі выставы былі розныя… Фота Сашы Май
мастацкі музей, выстава
На выставе, прысвечанай вялікаму князю Альгерду. Фота Сашы Май

Ініцыятарам правядзення праекту выступіў Беларускі саюз мастакоў. На выставе можна было пабачыць работы 47 прафесійных мастакоў з Віцебска, Мінска, Магілева, Полацка, якія ўвасобілі ў сваіх творах вобраз Альгерда.

мастацкі музей, выстава, альгерд
72 творы было прадстаўлена на выставе. Фота Сашы Май
мастацкі музей, "ноч музеяў"
Фотаздымак на памяць. Фота Сашы Май

«Шчыра кажучы, калі мы планавалі гэтую выставу, то перажывалі, ці знойдзем дастатковую колькасць работ,  – зазначыла на адкрыцці праекта старшыня віцебскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская.  – А ў выніку атрымалі экспазіцыю, якая вартая таго, каб з ёй праехаць па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Прыемна, што побач са сталымі прафесійнымі мастакамі свае работы экспануюць і  маладыя, ёсць тут і творы тых майстроў, хто ўжо, на жаль, пайшоў з жыцця. Спадзяюся, такія гістарычныя праекты стануць традыцыйнымі. А першую выставу мы прысвяцілі Альгерду невыпадкова: я лічу, што менавіта яму трэба дзякаваць за тое, што Віцебск сёння – не правінцыйны горад, а горад каралеўскі».

мастацкі музей, выстава, Альгерд
“Дзіда Альгерда”. Фота Сашы Май

З такім вызначэннем ролі Альгерда ў гісторыі Віцебска згодна і дырэктар музея Вольга Акуневіч, якая падчас выступлення на адкрыцці выставы сказала:

«У часы княжання Альгерда наш Віцебск быў адным з пяці мацнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага. Стаўшы пасля смерці цесця віцебскім князем, Альгерд пачаў сваю дзейнасць з таго, што замест драўлянага замка пабудаваў каменны. Пры ім у горадзе з’явіліся Благавешчанская і Свята-духаўская цэрквы, былі ўмацаваны Верхні і Ніжні замкі.

 Дарэчы, і сённяшняя выстава нездарма адкрываецца менавіта ў нашым музеі, які знаходзіцца  каля ўсходняга падножжа віцебскай Замкавай гары, на якой амаль 25 год у княжацкіх палатах пражываў князь Альгерд».

мастацкі музей, адкрыццё выставы
Вольга Акуневіч і госці з Полацку. Фота Сашы Май

Падчас адкрыцця праекта перад прысутнымі выступілі госці мерапрыемства з Полацка – удзельнікі тэатра гістарычнага строю «Полацкі  звяз». Хлопцы прадэманстравалі выдатнае валоданне срэднявечнай зброяй і нават правялі невялічкі паядынак. А пасля выступу Іван Іваноў і Дзмітрый Свяцкі пагадзіліся адказаць на некалькі пытанняў.

мастацкі музей, ноч музеяў
Удзельнікі тэатра гістарычнага строю сталі пачэснымі гасцямі выставы. Фота Сашы Май

– Раскажыце, калі ласка, пра сваё аб’яднанне.

Тэатр гістарычнага строю «Полацкі звяз» быў заснаваны ў 2002 годзе. На сённяшні дзень у ім каля 20-25 удзельнікаў рознага ўзросту: ад чатырох да пяцідзесяці гадоў. Мы займаемся гістарычнай рэканструкцыяй  і аднаўленнем гістарычных відовішчаў, выступаем на сярэднявечных фэстах і святах.

мастацкі музей, "ноч музеяў"
Выступае “Полацкі звяз”. Фота Сашы Май

–Цікава, а дзе вы бераце зброю для сваіх выступаў?

Зброю мы набываем за ўласны кошт у майстроў ці вырабляем самі, карыстаючыся рознымі гістарычнымі і археалагічнымі крыніцамі. А кнігі па сярэднявечным фехтаванні дапамагаюць нам максімальна дакладна рэканструяваць паядынкі паміж воінамі. І гэта вельмі важна, бо некалькі стагоддзяў таму ад таго, якой якасці твая зброя і на якім узроўні ты ёй валодаеш, залежыла жыццё.

У гэты ж вечар на трэцім паверсе мастацкага музея праходзілі і іншыя мерапрыемствы. Так Святлана Баранкоўская запрасіла ўсіх на свой майстар-клас па ткацтве пад інтрыгуючай назвай «Гістарычныя казкі». Майстрыца не проста рабіла габелен, але і расказвала прысутным казачныя гісторыі.

мастацкі музей, Святлана Баранкоўская
“Гістарычныя казкі” ад Святланы Баранкоўскай. Фота Сашы Май

А самыя дапытлівыя ўдзельнікі мерапрыемства, упэўненыя ў тым, што яны няблага ведаюць гісторыю роднага города, маглі паўдзельнічаць у інтэлектуальным конкурсе «Малюнак Віцебска 1664 года»ці  ў гістарычнай квэст-гульні «Па віцебскіх замках».

мастацкі музей, "ноч музееяў"
А вы б справіліся з такім заданннем? Фота Сашы Май
"ноч музеяў", мастацкі музей
Ага, вось як трэба. Фота Сашы Май

Падчас конкурсу трэба было правільна размясціць фотаздымкі сучасных гарадскіх забудоў на сярэднявечным малюнку. Дарэчы, знайшліся людзі, якія зрабілі гэта бездакорна, за што і атрымалі падарункі – магніты з выявамі Віцебска.

квэст-гульня, мастацкі музей
І дзе ж гэта магло знаходзіцца? Фота Сашы Май
"ноч музеяў", мастацкі музей
Пераможцы інтэлектуальнага конкурсу. Фота Сашы Май

А вось у квэст-гульні, падрыхтаванай старшым выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М. Машэрава Кацярынай Плытнік сумесна з супрацоўнікамі музея, удзельнічала дзве каманды па пяць чалавек.

мастацкі музей, квэст-гульня
Удзельнікам каманд завязвалі каляровыя стужкі, каб яны змаглі знайсці адзін аднаго. Фота Сашы Май

Цікава, што частка ўдзельнікаў нават не былі знаёмыя між сабой, што не перашкодзіла ім правільна выканаць амаль усе заданні. А іх, дарэчы, было восем. І для таго, каб прайсці квэст, камандам трэба было пападарожнічаць па ўсёй тэрыторыі музея, прычым, пытанні, на якія трэба было знайсці адказы, датычыліся як гісторыі Віцебска, так і экспазіцыі мастацкага музея.

квэст-гульня, мастацкі музей
А вы б хутка знайшлі адказ? Фота Сашы Май
мастацкі музей, квэст-гульня
Абмеркаванне задання. Фота Сашы Май

«Калі мы рыхтаваліся да квэст-гульні , то ўлічвалі тое, каб на роўных былі тыя ўдзельнікі, у каго ёсць пад рукой інтэрнэт, і тыя, у каго яго няма,  – адзначае Кацярына Плытнік.  – Таму магу з упэўненасцю сказаць, што адказы на ўсе пытанні можна было знайсці не толькі ў гугле, але і на малюнках з экспазіцыі музея, ці ў анатацыях да іх. Перад тым, як прапаноўваць квэст-гульню наведвальнікам акцыі «Ноч музеяў»,  мы апрабіравалі яе на студэнтах 32 групы гістарычнага факультэта. У выніку некаторыя пытанні крыху спрасцілі, некаторыя – замянілі на іншыя. Шчыра кажучы, мяне парадавала тое, як хутка дзве каманды сёння справіліся з заданнямі, прычым, яны не карасталіся падказкамі, што ім прапаноўвалі, і амаль не дапусцілі памылак».

мастацкі музей, квэст-гульня
Удзельнікі квэст-гульні. Фота Сашы Май

Пасля падвядзення вынікаў і ўшанавання пераможцаў, усе ўдзельнікі квэст-гульні атрымалі сертыфікаты, а таксама памятныя падарункі.

квсэт-гульня, мастацкі музей
Такія сертыфікаты на памяць атрымалі ўсе ўдзельнікі. Фота Сашы Май
Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Кондрат

    Князь Ольгерд – строитель церквей, а Свято-Духова церковь построена при его жизни??? Это что-то новенькое! Замок новый построил – здесь я соглашусь. Церквями и монастырями, в том числе на Духовой горе, активно занималась Ульяна Тверская, правившая Витебском почти на 70 лет позже. И не от хорошей жизни это было, на независимость Витебска постоянно покушались то Смоленск, то Витовт, так что времена Ольгерда вспоминались с ностальгией и мольбой к Богу о том, чтобы они вернулись. Кстати, построенные при Ольгерде оборонительные стены действительно помогали городу уцелеть от полного уничтожения аж до 1436 года. Но главная его заслуга это беспрецедентная степень автономии Витебска внутри ВКЛ, когда городское вече по сути само решало все внутренние и внешние вопросы – триумф демократии и самоуправления, о каком “демократическая” Литва под гнётом евробюрократов сегодня и не мечтает. Магдебургское право, впоследствии дарованное Витебску польскими магнатами – всего лишь его жалкое подобие.

    Ответить
    1. Давайце звернемся да літаратуры. Напрыклад, возьмем энцыклапедычны даведнік “Праваслаўныя храмы на Беларусі” А.М. Кулагіна. Тут чытаем: “царква пабудавана ў 1340 годзе з дрэва па фундацыі князя Альгерда, калі ён ажаніўся з князёўнай Марыяй Віцебскай. Другая жонка Альгерда цвярская княжна Ульяна Аляксандраўна заснавала пры царкве жаночы манастыр”…

      Ответить
  2. Кондрат

    А независимые от православной церкви письменные источники существование церкви Святого Духа в 1340 году подтверждают?
    В том то и дело, что нет. Вопрос как минимум спорный, но не принципиальный. В конце концов, большая часть истории Витебска написана монахами, которые в основном добросовестно пересказывали, что было и что они видели своими глазами, но чего
    греха таить – порой и привирали в угоду епископам и князьям.

    Ответить
  3. Напрыклад, у “Жывапіснай Расіі” можна знайсці інфармацыю, што “обе его супруги, Мария и Иулания, свободно воздвигали новые храмы, он сам построил две церкви в Витебске…”У прынцыпе, Вы правы, што гэта спрэчнае пытанне, але не прынцыповае… Проста гэта версія, якой прытрымліваюцца гэтай версіі. Након манахаў… а калі б не манахі, што пісалі летапісы, няхай і з памылкамі калі-нікалі, мы б гісторыю ведалі яшчэ менш…

    Ответить