Site icon Витебский Курьер

Фотаэцюд: вячэрні погляд на вуліцу Камсамольскую

Як выглядала цэнтральная частка вуліцы студзеньскім вечарам прапануем паглядзець у нашым фотарэпартажы.

Вуліца Камсамольская знаходзіцца ў гістарычным раёне Віцебска «Задзвінне». Першыя пабудовы ў раёне сучаснай вуліцы ўзніклі ў XVI стагоддзі. На пачатку ХХ ст. на вуліцы знаходзіліся лютэранская кірха і Петрапаўлаўская царква. За сваю гісторыя вуліца мела некалькі назваў. Да 1923 года яна была Ніжне-Пятроўская, у чэрвені 1923 перайменавана ў вуліцу Льва Каменева. Гэтую назву насіла да таго часу, пакуль старшыню УЦВК і Массавета не абвесьцілі «ворагам народа». З таго моманту вуліца стала Камсамольской.На вуліцы захавалася шэраг будынкаў пабудовы канца XIX- пачатку XXстагоддзяў. Некаторыя з іх знаходзяцца ў нездавальняючым стане і даўно чакаюць рэканструкцыі. Да 1970-х гадоў па вуліцы хадзіў трамвай. Тут жа размяшчаецца і знакамітая віцебская лазня «на Камсамольскай».

Exit mobile version