1 снежня ў Беларускім калегіюме пачынаецца курс «Беларуская спадчына ў свеце: кола вандровак» сацыёлага, даследчыка гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці Аляксея Ластоўскага.
“Мы мыслім Беларусь зараз у актуальных палітычных межах, але гэтае пракрустава ложа з цяжкасцю кладзецца на складаную гісторыю. Межы ссоўваліся, ідэнтычнасці змяняліся, культуры пашыраліся і знікалі, людзі мусова мігравалі ці шукалі лепшай долі ў іншых краінах свету”, — адзназыў даследчых спадчыны.
Удельнікі курса лекцый атрымаюць магчымасць пагыбіцца у культурнае всяроддзе беларусаў у вялікіх сталіцах свету.
”У межах гэтага невялікага курса лекцый я хачу паразмаўляць пра беларускую культурную прысутнасць у іншых гарадах і краінах (па-за актуальнымі межамі). Гэта не толькі размова пра пласт багатых палітычных і культурных сувязей, якія пераадольваюць кардоны, але і разуменне спрадвечнай дыялагічнасці культур і грамадстваў. Без такой знешняй перспектывы наша ўяўленне пра кшталт беларускай ідэнтычнасці ці культурны канон заўжды будзе абмежаваным. У гэтых лекцыях я паспрабую фізічна зафіксаваць сляды беларускай прысутнасці ў вялікіх сталіцах свету, мы пусцімся ў вандроўкі па вуліцах і плошчах, адшукаем прыхаваныя помнікі, і перакапаем калекцыі славутых музеяў.”, — дадаў сацыёлаг и даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Захоронения жертв сталинских репрессий под Витебском: о чем спорят власти и активисты