«Збітую» фразу Cтаніслаўскага : «Тэатр пачынаецца з вешалкі» — ведае кожны. З якой такой вешалкі? Чаму з яе? Хай там у МХАТе разбіраюцца. Мы ж тут у Віцебску дакладна ведаем, што беларускі тэатр «Лялька» пачынаецца з цёплай усмешкі.
Ветлівасць і цяпло сустракае кожнага, хто прыйшоў у Тэатр. Усмешлівы вірус кранае на ўваходзе ў тэатр і застаецца надоўга пасля наведвання спектакля. Усмешка — характэрная рыса нашай казачнай «Лялькі».
20 красавіка — Дзень Нараджэння «Лялькі». У 1986 годзе лялечная трупа Драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, упершыню ажыцявіла пастаноўку дзіцячага лялечнага спектакля «Дзед і Жораў» па п’есе В.Вольскага. У 1990 годзе азначаная трупа коласаўцаў стала самастойным тэатрам «Лялька» і атрымала асабістае памяшканне на вуліцы Пушкіна, 2.
Непрыкметна неяк 35 гадоў мінула. Для чалавека, такі ўзрост — сталае юнацтва, а як для тэатра — гэта многа ці мала?
Аляксандр Васільевіч Грыгор’еў — дырэктар тэатра згадзіўся даць маленькае інтэрвью і расказаць пра святочную праграму, мінулае і будучыню «Лялькі».
«Святочная праграмма — «Дзень Нараджэння тэатра» у тэатры адбудзецца з 22 па 25 красавіка.
Сёння — дзень для дарослых. У фае гледачы фатаграфуюцца з артыстамі і лялькамі. Размешчана мастацкая выстава. Алёна Марчанка грае на скрыпцы, праводзіцца, конкурс на лепшае пажаданне, а на сцэне адбудзецца сур’езны спектакль — біяграфія Шагала: «Мастак. Вяртанне ў Віцебск».
24 красавіка — з ранку і да абеду ў двары альбо ў памяшканні пройдуць мерапрыемствы для дзяцей і спектакль «Ох і залатая табакерка», а вечарам — урачысты святочны «Капуснік» са словамі ўшанавання і адзнакі для нашых артыстаў.
У нядзелю 25 красавіка з ранку ізноў на вуліцы і ў фае мерапрыемствы для дзяцей, а потым спектакль «Насарог і жырафа», увечары паўтор святочнага «Капусніка» ужо для гледачоў.
Так што, калі судзіць па святочнай праграме, энергіі ў нас як у маладога, а вопыту, як у сталага чалавека. Я 20 гадоў працую ў тэатры. За гэты час многае змянілася звонку. Нашы першыя гледачы ўжо старэйшая, чым тэатр (першы ўзрост для наведвання «Лялькі» — 3 гады). І мы расцём і развіваемся. Разам з дзіцячымі пастаноўкамі — іх пад 40, мы зрабілі каля 10 дарослых спектакляў. Усе жанры — і дзіцячая легкая казка, і дарослая жахлівасць Гогаля, Чэхаўская псіхалагічнасць, і каларыт Караткевіча, аднолькава паспяхова ідуць на нашай сцэне.
Змяніліся і гледачы: дзеці сталі болей мітуслівыя, яны больш вольныя і «заточаны» на малюнак, ды і дарослыя занадта знерваваны. Безумоўна цяжэй стала захапіць увагу, але мы па-ранейшаму паспяхова гэта робім. 35 гадоў таму, прыйшоўшы на пастаноўку, дзеці забываліся пра сваю гарэзлівасць, зараз мы здольны выцягнуць малечу з гаджэта і даць час разважання для дарослага.
Калектыў тэатра апошнім часам значна амаладзіўся, але адно засталося нязменным — гэта наш адказны падыход да сваёй працы і любоў да кожнага гледача.
У 18.10 распачалося галоўнае дзейства праграмы — спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск».
П’есу-рэмінісцэнцыю ў стылі алюзіўнага ўспаміну па біяграфіі знакамітага мастака,зрабіў нязменны з 1990 года мастацкі кіраўнік і рэжысер тэатра Віктар Клімчук.
Сцэнаграфія, «Лялькі». і касцюмы Соф’і Шахноўскай.
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Пераклад Людмілы Сіманенак.
Мультымедыйная прекцыя Вячаслава Шайнурава.
Настальгія і разважанні аб мінулым гучаць са сцэны вуснамі Мойшы Шагала. Юрый Франкоў, выканаўца ролі мастака, нібыта знікае ў шматгранным жыцці свайго героя. Успаміны пра Лёзна і Віцебск, удзячнасць і бязмерная любоў маці, павага да бацькі, разуменне і горыч да сваякоў, якія кпілі з незвычайнасці юнака, удзячнасць першаму настаўніку Юдэлю Пэну і мастаку Льву Баксту і вялікае каханне да Музы (Бэлы), чырвоным променем працінае залу. Не вініць майстар нікога за непаразуменне, ён проста расказвае пра былое і дзеліцца сваімі думкамі.
Ці лёгка таленавітаму чалавеку са звычайнага асяроддзя здзейсніць свае мары? Колькі патрэбна мудрасці, упартасці і упэўненасці каб выжыць? — на гэтыя пытанні шукае адказ кожны таленавіты ці проста незвычайны чалавек. Як выцярпець усе выпрабаванні і жорсткасць жыцця, і не сысці з аднойчы выбранага шляху? Дзе шукаць падтрымку? — гэтыя пытанні вырашае яўрэй з Лёзна — невядомага мястэчка агромністай Расейскай імперыі.
Амаль два часы незвычайнай сюррэалістычнай размовы са знакамітым земляком пралятаюць як адна хвіліна. Пры гэтым, сумная, на першы погляд, тэма віруе ў пастаноўцы ўсімі колерамі тагачаснага цяжкага жыцця.
Адразу некалькі розных вобразаў у пастанове геніяльна стварыў Алег Рыхтэр. Бацька Шагала — заклапочаны выжываннем сям’і, чалавек, своеасаблівы, дзядзька Нэх, задаволены паспяховы мастак Бакст. Тры супрацьлеглыя і пераканаўчыя ролі — сыграў артыст. Трэба асабіста ўбачыць, як прыгожы мужчына Алег робіцца старым габрэем з хітра прыжмураным правым вокам і перасмыкнутай усмешкай. Некаторы час я нават не разумела, што гэта Рыхтэр (І гэта не грым!!!).
Чуллівыя вобразы стварыла Вольга Маханькова — па ролі маці мастака і яго цётка Муся.
Гумар і яўрэйскую разважлівасць дзейству дадалі Вольга Лазебная — цётка Шая і Наталля Гайдук — цётка Гуця.
Сяргей Талкач аздобіў вобраз дзядзькі Зюсі гарэзлівай і адточаннай харэаграфіяй. Ён жа выканаў і ролю сусветна вядомага настаўніка Віцебскай мастацкай школы — Юдэля Пэна, чалавека, які адкрыў шлях мастака юнаку Майсею.
Светлы і лірычны вобраз Музы — Бэлы выканала Каця Абрамовіч.
Амаль дзве гадзіны таленавітай пастаноўкі захапілі залу.
Цішыню непакоіў толькі трэск фотаапарата нашага фатографа.
Дзейства было такім вобразным і жвавым, што нельга было прапусціць ні аднаго кадра.
Як заўсёды, спектакль скончыўся кветкамі і шчырымі апладысментамі !
З Днем Нараджэння, дарагая наша «Лялька»!!!
Доўгіх гадоў і новых творчых дасягненнаў. Нахяй продаж квіткоў на вашым сайце заўседы выглядае прыкладана так, а цана і заробак ўзрасце ў тры разы!
Дзякуй вам за рэцэнзію. Ваша разгорнутая рэцэнзія перша на гэты спектакль. У ролі Бэлы- Каця Абрамовіч. У праграмцы відаць не пазначылі змены.
Шчыра ўдзячна Вам за водгук. Прабачце за памылку. зараз выправім.