«Кожнаму караблю патрэбен свой порт. Віцебск — гэта мой порт, мая база, куды я хацеў вярнуцца. Я многа ездзіў, але душой заўсёды быў у Віцебску. Душа са мной , толькі калі я дома» Фелікс Гумен.
Аўтапартрэт Ф.Гумена ў халодных танах
30 сакавіка ў Мастацкім музеі Віцебска Фелікс Фёдаравіч Гумен зрабіў віцяблянам адразу два падарункі. Першы — ён запрасіў сваіх сяброў сумесна адзначыць 80-ці годдзе, а другі — асабіста адкрыў выстаўку сваіх твораў «Мой родны кут».
Паважаны мастак жыве творчасцю практычна 60 гадоў. Нарадзіўшыся ў 1941 годдзе ў Амурскай вобласці на Дальнім Усходзе, ён у 1958 паступіў вучыцца ў наш знакаміты мастацкі факультэт Віцебскага педінстытута і з таго часу «прыкіпеў» к Віцебску.
Цікава, што з тэхнікай малюнка з якой хоча працаваць, Гумен вызначыўся к апошняму курсу інстытута. Ён зрабіў першы ў СССР дыпломны праект па акварэлі.
Уявіце, што гэта быў за час. Нядаўна Мікіта Хрущоў разграміў мастацкую выставу і абазваў авангардыстаў нядобрым словам. Адгалоскі хамства прайшліся па ўсім мастацкім установам.
А тут сам жанр творчасці — не пралетарскае масла, а летуценная «буржуйская» акварэль. К таму ж, гэта не прасты напрамак. Акварэль адразу паказвае здольнасці мастака. Для сапраўднай работы мастак не проста выдатна павінен ведаць тэхналогію, а яшчэ і працаваць хутка. Нельга і пакінуць працу, каб адпачыць ці яшчэ падумаць. Высахлую карціну ўжо не выправіш. Але ж Фелікс Гумен ні па жыццю, ні па творчасці, не шукае лёгкага хлеба. Цвёрды характар, мэтанакіраванасць і бязмерная ўлюблёнасць у мастацтва дазваляюць майстру не звяртаць увагу на бязглуздыя перашкоды. Ён проста іх не заўважае. А калі перашкаджаюць, то проста выкрэслівае з жыцця. Дзіўна пастаянны Гумен адзін раз выбраўшы шлях, не змяняе яму ніколі.
Сёння, Фелікс Гумен — гэта акварэліст з міравым імем і ўласным стылем. Яго асабісты почырк — гэта саскрабанне мокрага пласта акварэлі, што па майму разуменню, надае незвычайны акцэнт і структуру папаравай аснове.
Мастацкі пясняр роднага горада — так можна назваць Фелікса Гумена. Некалькі тысяч работ толькі пра Віцебск. Не толькі прырода, гарадскі пейзаж і помнікі віцебшчыны адлюстраваны мастаком, асобная частка яго творчасці — партрэты. Поўная галерэя знакамітых і незнаёмых гараджан могуць скласці асобную выставу майстра.
Для Гумена тыпова дарыць свае творы музеям. У мастацкім музеі Віцебска болей 1000 карцін. Бібліятэка Леніна, памяшканне Славянскага базару, мастацкія школы Віцебска і іншыя ўстановы, шчодра надзелены аўтарскімі творамі.
Другая вялікая частка жыцця Фелікса Гумена — педагогіка. Ізноў, аднойчы выбраны шлях і на ўсе жыццё. Спачатку — настаўнік у Лёзненскім і Полацкім раёнах, а потым выкладчык на родным мастацка-графічным факультэце.
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі
Улюблёнасць і пастаянства ў творчасці, дабро і дапамога моладзі, нястомная праца — гэта ўсё Фелікс Фёдаравіч.
У віншавальных словах кожнага чалавека гучалі шчырыя словы падзякі імянінніку.
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі
Роданачальнік школы Віцебскай акварэлі выхаваў мноства знакамітых мастакоў. Ад іх асоб настаўніка віншаваў вядомы мастак-супрэматыст Аляксандр Малей. Ён сказаў, што Фелікс Гумен — не маючы афіцыйных званняў, з’яўляецца сапраўдным народным мастаком Віцебшчыны. (Дарэчы ў 2006 мастак па ўласнаму жаданню выйшаў з афіцыйнага саюзу мастакоў Беларусі).
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі
Адзін з сяброў па старадаўняй традыцыі падарыў юбіляру гарбату «Ахмад», сказаўшы, што рэкламны слоган маркі як мага лепей падыходзіць Феліксу Гумену:
«Пераймаць – складана. Паўтарыць – не магчыма !» І творамі майстра можна толькі захапляцца.
Шмат слоў шчырай падзякі гучала ад педагогаў Першай мастацкай школы і дзіцячага цэнтра «Маладзік». Яны расказалі, як дзеці захапляюцца майстрам і як яны любяць, калі ён вядзе пленэры на прыродзе. Прагучалі словы падзякі і ў адрас жонкі Фелікса Федаравіча, Таццяны Якаўлеўны, якая побач з мастаком амаль 40 гадоў.
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі
Музыканты, афіцыйныя асобы і паклоннікі віншавалі Фелікса Фёдаравіча з юбілеем.
Гарэзлівую нотку ў віншавальную частку ўнесла вядучая актрыса Акадэмічнага тэатру Якуба Коласа Раіса Грыбовіч.
Прысутнічалі на свяце і паклонніцы ў салідным узросце. Яны ходзяць на адкрыццё кожнай выставы акварэліста.
Фота: Вячаслаў Пабядзінскі
Больш за час ішла ўрачыстая частка адкрыцця выставы. Побач з юбілярам знаходзілася яго прыгожая жонка Таццяна Якаўлеўна. Звычайна, за паспяховым мужчынам стаіць закаханая жанчына. Трэба было бачыць з якой трывогай і турботай глядзяць на мужа яе цудоўныя блакітныя вочы.
Нам удалося ў святочнай мітусні перакінуцца парай слоў.
Таццяне Якаўлеўне ў гэтым годзе 70. Разам яны болей за 40 гадоў. Яна па адукацыі — мастачка. Піша маслам. Муж быў яе настаўнікам, так і пазнаёміліся. Аднойчы яна збіралася зрабіць сваю выставу, але ж так і не здарылася. Я спыталася ці цяжка быць жонкай генія? Яна адказала, што ніколькі. Закаханыя на ўсе жыццё становяцца адзіным цэлым, таму творчасць, дасягненні і жыццё належыць ім абоім, а ад шчасця не прыстаеш.
Больш за час мастак, стоячы прымаў віншаванні, і для кожнага ў яго знайшліся цёплыя словы.
Не верылася, што гэтаму прыгожаму мужчыне столькі гадоў.
Па заканчэнні ўсе пайшлі любавацца творамі мастака.
Моцнага здароўя вам, Фелікс Фёдаравіч і Таццяна Якаўлеўна на доўгія гады. Хай каханне і творчасць заўжды аберагаюць вашу сям’ю.
Выстаўка будзе працаваць да 31 траўня. Прыходзьце палюбавацца празрыстай прыгажосцю!
Фелікс Фёдаравіч – адзін з маіх улюбёных мастакоў. Зайшла “пабачыць” выставу. Але ж, спадары, колькасць памылак рознага роду на неачликац друкаванай прасторы проста “зашкалівае”. Чытаць не проста прыкра, гэта яе быццам праз зараснік прадзіраешся. Ці ў вашай рэдакцыі прыстойны выклад не стасуецца з журналісцкай працай зусім?
Ответить
Жанна Жалевич автор
Шаноўная,Вольга! Шчыра ўдзячна за водгук. Мо падзеліціся ведамі і навучыце добра пісаць? Не зразумела, што такое ” НЕАЧЛИКАЦ ДРУКАВАНАЙ ПРАСТОРЫ”, якая зашкальвае. А чытаць можа быць цяжка таму , што – “Чукча – не читатель! Чукча – писатель!”.
Фелікс Фёдаравіч – адзін з маіх улюбёных мастакоў. Зайшла “пабачыць” выставу. Але ж, спадары, колькасць памылак рознага роду на неачликац друкаванай прасторы проста “зашкалівае”. Чытаць не проста прыкра, гэта яе быццам праз зараснік прадзіраешся. Ці ў вашай рэдакцыі прыстойны выклад не стасуецца з журналісцкай працай зусім?
Шаноўная,Вольга! Шчыра ўдзячна за водгук. Мо падзеліціся ведамі і навучыце добра пісаць? Не зразумела, што такое ” НЕАЧЛИКАЦ ДРУКАВАНАЙ ПРАСТОРЫ”, якая зашкальвае.
А чытаць можа быць цяжка таму , што – “Чукча – не читатель! Чукча – писатель!”.