Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»

Главное

Традыцыйна 27 сакавіка ў Міжнардны дзень тэатра Нацыянальны акадэмічны драматычны «тэатр імя Якуба Коласа» віншуе  гледачоў прэм’ерай. У гэтым годзе віцябляне былі прыемна ўражаны жанрам святочнай  пастаноўкі. На драматычнай сцэне зіхацела музычная камедыя  «Цалуй мяне, Кэт».

Падчас гарэзлівую, падчас псіхалагічную і цалкам лірычную гісторыю кахання «Утаймаванне наравістай» Шэкспіра з XVI стагоддзя ставілі незлічоную колькасць разоў.  Сусветна вядомыя тэатры і кінематограф перыядычна звяртаюцца да вечнай тэмы адзінства і супрацьлегласці закаханых мужчыны і жанчыны.

Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»
Фота: Вячеслав Побединский

Канва п’есы Шэкспіра — натхняльная аснова творчай фантазіі мноства сусветна вядомых рэжесёраў  —пастаноўшчыкаў. Незлічона версій гэтай тэмы ўзнікала на працягу V стагоддзяў у розных кутках свету. Мне на памяць прыйшоў фільм 1980 года  Франка Кастэлана і Джузэпа Мочыа  «Утаймаванне наравістага» з Адряна Чэлентана і Арнэлай Муці ў галоўных ролях.

Чырвонай рысай праз дзейства праходзіць тэма асабістых адносін творчых асоб унутры прафесійнай суполкі. Тэатр — гэта не проста працоўнае месца. Гэта асаблівае жыццё з перапляценнем чалавечых адносін і шчырых моцных пачуццяў. Канфлікты, замірэнні, зайздрасць, помста ўсе гэта частка атмасферы творчага натхнення і самаактуалізацыі творчай асобы. Тэатр — гэта і галгофа і вяршыня, гэта месца жыцця і нават смерці — творчых людзей.

Віцебскім тэатралам камедыйна — лірычную  тэму «Утаймаванне наравістай» (Цалуй мяне, Кэт) прэдставіў рэжысёр- пастаноўшчык — Міхась Краснабаеў. Пастаноўка зроблена па лібрэта Сэмуэла і Бэлы Співак да мюзікла з аднайменнай назвай амерыканскага пастаноўшчыка Кола Портера .

Цікава, што аўтары — журналісты Співак, сваё лібрэта «па Шэкспіру» напісалі практычна аўбіяграфічна. Іх сямейныя «баталіі» вельмі сходны з першавытокам. За доўгае сумеснае жыццё яны некалькі разоў разыходзіліся, але каханне зноў звадзіла іх разам.

Фрэд Грэхэм — Пятруча, (выканаўца Арцём Блахін) і Лілі Ванэсі – Катарына,(Тамара Краснабаева – Чарняк) бліскуча ўвасабляюць адразу дзве ролі ў гэтым беларускім перакладзе амерыканскай гісторыі з шэкспіраўскай асновай.

Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»
Фота: Вячеслав Побединский

Прыгажун —  акцёр і рэжысёр тэатра  Фрэд Грэхэм і склочная зорка Лілі Валенсі — ў мінулым пара. Зараз жа яны разышліся і ў кожнага сваё жыццё. На першы погляд яны толькі раздражняюць адзін аднага. Здаецца іх яднае толькі праца і тая па неабходнасці. Але ж звонку ледзь тлеючае  вогнішча кахання разгараецца з новай сілай.

Гумарыстычныя і лірычная імгненні пастаноўкі,танцы і песні напаўняюць дзейства яркімі фарбамі.

У пастаноўцы ўдзельнічае амаль уся моладзь трупы тэатра. Пераканаўча і салідна выглядае на гэтым фоне паважаны Генадзь Гайдук у ролі Гары Трэвэра — сеньёра Баптыста.

Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»
Фота: Вячеслав Побединский

Цікавы і цалкам камедыйны вобраз сенатара — мецэната  Харысана Хоўэла стварыў Юрась Цвірка.

Легкадумная і карысная міс Лэйн-Б’янка (Дар’я Французава) пераканаўча адцяняе вобраз шчырай галоўнай гераіні.

Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»
Фота: Вячеслав Побединский

Зараджае залу супольны  танцавальна-вакальны выхад трупы ў яркіх строях «я-ла сярэднявечча».

Асабістая знаходка Міхася Краснабаева выхад акцёраў на сцэну непасрэдна з глядзельнай залы. А з’яўленне гангстараў-інтэлектуалаў (Цімур Жусупаў і Яўген Бераснеў) ў ложы было поўнай нечаканасцю.

Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»
Фота: Вячеслав Побединский

Як і патрэбна па стылю жанра ўсе завяршаецца «хэпіэндам». Каханне перамагло і галоўныя героі выконваюць прыгожую лірычную песню. Кранальнае спалучэнне прыгожага прафесійнага вакала Арцема Блахіна і шчырасці Тамары Краснабаевай-Чарняк, кранае сэрца.

Вясна, каханне, Шэкспір: прэм’ера ў тэатры імя Якуба Коласа – «Цалуй мяне, Кэт»
Фота: Вячеслав Побединский

Я дарэчы, не зразумела прычым да тэмы кахання у п’есе «Цалуй мяне, Кэт!» амеріканскай прынадлежнасці  «Венскі лес», пра які пелі Фрэд і Лілі.

Мабыць трэба яшчэ раз наведаць.

Тым больш, 11 красавіка ёсць магчымасць схадзіць на паўторны паказ «Цалуй мяне, Кэт!».

Пераклад і тэксты песен для пьесы зрабіў Алесь Замкоўскі.

Мастак-пастаноўшчык — Святлана Макаранка.

Кампазітар — Руслан Стаброўскі.

Харэограф — Дзіяна Юрчанка.

У спектаклі занятыя: Уладзіслаў Жураўлеў (Ральф, памочнік рэжысера), Алена Чыстабаева (Хэці), Герман Дамарэцкі (Пол,Філіп), Арцем Герак (Біл Кэлхоўн), Дзмітрый Каваленка (Джэк Купер,Гартэнзіа), Аляксандр Казлоў (Майкл Леман,Грэміа), Ульяна Ацясава, Наталля Саламаха-Конанава, Святлана Сухадолава, Вікторыя Шамардзіна.

«НЮансы образа»: выставка 16+ в Художественном музее

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий