«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна

Главное

З 17 лютага яскравыя прамяні выставы Ўладзіміра Напрэенкі «Вясновы вернісаж» дораць настрой наведвальнікам галоўнай бібліятэкі горада.

«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна
Фота: Юрася Шэпелева

Празрыстасць, яркасць, пачуццё бязважкасці і творчая маладосць — гэта ўсё работы нашага знакамітага віцябляніна Ўладзіміра Пятровіча Напрэенкі.

Вядомы мастак родам з Магілеўшчыны з вёскі Антонаўка Касцюковіцкага раёну. Мабыць Бог адзначыў хлапчука і к нараджэнню падараваў своеасаблівы погляд на свет і магчымасць адлюстравання ўбачаннага.

Талент сына заўважыў бацька. Ён прывёў падлетка ў майстэрню Марка Мікалаевіча Волахава. Далей была вучоба на мастацкім факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Кірава і праца ў майстэрні Фелікса Гумена.

Лёгкая празрыстая акварэль, асаблівая тэхніка нанясення фарбаў — дакладна перадае задумку і пачуцці мастака. Душэўнасць і любоў вызываюць водгук нават у самай чэрствай душы гледача.

«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна

Урачыстыя  прамысловыя пейзажы, лірычная мяккасць прыроды, яркасць нацюрморта — усе гэта глыбока кранае сэрца гледача. Пэндзаль майстра нараджае і натхнёныя тонкія партрэты, якія  маюць незвычайную глыбіню і змест.

«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна

Партрэт пляменніцы мастака Таццяны, які ўпершыню дэманструецца ў Віцебску, на мой погляд, з’яўляецца ўвасабленнем тэмы вясны. Энергія вясновага абуджэння наваколля, яркасць кветак і жаночая прывабнасць  — гэта тое, што прыцягвае ўвагу і надае сілу ў лютаўскую сцюжу. Уладзімір Пятровіч пісаў партрэт па фотаздымкам і эскізам сваячкі, якая пражывае ў Амерыцы. Яна яшчэ не бачыла твор «у жывую». А мы — гледачы, да канца сакавіка, маем такую цудоўную магчымасць.

«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна

Астатнія карціны мастака таксама маюць накіраванне на вясновую прыгажосць.

Выстава дорыць настрой на ранняе буйства фарбаў, колераў і водару абуджэння навакольнага асяроддзя.

«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна
Фота: Юрася Шэпелева. Момант адкрыцця выставы.

Прысутнічала на выставе і муза мастака Ўладзіміра Напрэенкі — гэта прыгожая, сціплая і мяккая Людміла Васілеўна. Знакамітая ангельская прымаўка абвяшчае, што «за кожным паспяховым мужчынам стаіць закаханая жанчына». Гэта той самы выпадак. Выпадковае знаёмства перарослае ў каханне на 40 гадоў сумеснага шчаслівага жыцця.

«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна
Фота прыкладна 80-х гадоў. З сямейнага архіва Напрэенкаў.
«Вясновы Вернісаж» у фае бібліятэкі імя Леніна
Фота: Юрася Шэпелева

Цікава, што выстава Ўладзіміра Напрэенкі была запланавана на сакавік. Але ж так склалася, што мастак Аляксандр Слепаў не паспеў падрыхтаваць свае творы.

Выпадак скажаце вы? «Выпадак — гэта тое, што на дадзены момант, не змаглі яшчэ абагульніць», — так сказаў Арыстоцель.

Але ж я магу дазволіць сабе абагульненне. Можа гэта супадзенне, а што калі не зусім?…

Яшчэ тыдзень таму прагноз абяцаў маразы да канца лютага, а сёння на двары адліга і сакавіцкі дождж.

Дарада ад мяне: калі вы яшчэ не накіравалі думкі на вясновае абуджэнне — наведайце бібліятэку імя Леніна. Паглядзіце «Вясновы вернісаж» Уладзіміра Напрэенкі і жыццё знойдзе новыя фарбы. Спадзяюся, вы ведаеце, як «прайсці ў бібліятэку».

Выстава працуе кожны дзень да 31 сакавіка.

А мы пажадаем Уладзіміру Пятровічу і Людміле Васілеўне моцнага здароўя, добрага настрою і плённай працы.

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий