«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Витебск

«Сонейка нізка — Каляда блізка: зараз прыедзе на сівым кані…»

Самая вясёлая і адметная сваесаблівасць нашай Радзімы – нацыянальныя святы. Адно з такіх вяселых і  любімых народных абрадных свят – Каляды!

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Безумоўна, людзі святкавалі сустрэчу “новага” сонца значна раней усталявання хрысціянства на нашай зямлі, але ж які тады быў сцэнарый не вядома. Багоў было зашмат і яны падзяляліся на добрых і злых. Добрыя павінны былі перамагчы і людзі дапамагалі ім жэртвамі і абрадамі, а потым святкавалі  гэту парамогу і задобрывалі нябесы.

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

З прыходам веры ў адзінага Бога, Каляды сталі сімвалізаваць нараджэнне сына Божага Хрыста. Па традыцыі жанру ў аснове дзеяння барацьба добрага і злога  калядная казка пра нараджэнне Божага сына. Некалькі стагоддзяў аснова свята нязменна: гісторыя пра вядзьмарку Зіму якая выкрала немаўля і ператварыла яго ў ваўкалака. Светлыя сілы, вядома, перамагаюць і гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру. Дзіця вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе “сталее”, з кожным днём набіраючы моц да вясны.

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Народная традыцыя калядавання па дварах і зараз жыве. Здаўна калядоўшчыкі, апрануўшыся  ў карнавальныя строі, ходзяць па дварах. Злых духаў з хат зганяюць ды дзяцей весяляць.

Памятаю, як у дзяцінстве ў нашу хату прыйшла гэтая дзіўная хэўра!  Размалеванныя цёткі – “цыганкі” і дзядзькі ў квяцістых хустах, доўгіх спадніцах і з чырвонымі насамі. Казой быў наш сусед Мікіта. Ён быў у вывернутым кажушку і пьяны. Яны спявалі непатрэбныя песні і адплясвалі пад гармонік цёткі Шуры. Тады ад вогненнай кадрылі каза (Мікітка) згубіў раўнавагу і рухнуў ля пячы на падлогу. Мне было гадоў 5. Гэткае відовішча  хутчэй напалохала, чым развесяліла. Маці звонка смяялася, а бацька даў ім 3 рублі.

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Сёння, 7 студзеня, мы разам з фатографам калядавалі ў Задзвінні. Дарэчы ўваход для дарослага каштаваў роўна 3 рублі.

Прыйшоўшыя на свята віцябляне атрымалі  вясёлы настрой, святочныя песні і гульні на беразе Дзвіны. Людзей было меней чым у мінулым годзе. Яно і зразумела – злы кавід яшчэ не здаўся. Алеж на свежым паветры вірус не палохае. Карагоды, песні, гульні падымалі настрой. Напрыканцы на вогнішчы спалілі хваробы і злосць.

Артыстам дакладна ўдалося перадаць дух і шчырасць непаўторнай старадаўняй традыцыі. Сучасны Дзед Мароз і Каляда гарманічна ўпісаліся ў адзін сцэнарый і разам сонейку дапамаглі.

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Не абыйшлося свята і без раз’юшанай казы-деразы з валуцугамі-дапаможнікамі.

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Як і мае быць, дабро і ў гэтым годзе перамагло! Са Святам шанаўныя землякі!

«Пелі калядкі і елі аладкі!» Як Віцебск святкаваў Каляды

Фотаздымкі Вячаслава Пабядзінскага

 

 

 

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий