Пенсіянеры супраць гвалту! Віцебскі «Марш пенсіянераў».

Главное

У  15 гадзін  актыўныя сталыя людзі сабраліся каля “Піраміды”.

Суполка прыняла рашэнне ісці да Гарадскога выканкама .

Прыйшлі і запатрабавалі сутрэчу. Пакуль чакалі — спявалі песні .

Пенсіянеры супраць гвалту! Віцебскі "Марш пенсіянераў".

 

Прыкладна ў 15.30 да сабраўшыхcя выйшаў спецыяліст па зваротам грамадзян —  Вараб’ёў Уладзімір Анатольевіч.

Таццяна Севярынец ад імя ўдзельнікаў сходу запатрабавала каб гарадскія ўлады адказалі на пытанні людзей.

 

Спецыяліст паспрабаў адаслаць грамадзян. Ён спаслаўся на тое, што зараз няма прыёму.

Але ж людзі рашуча запатрабавалі сутрэчу са «слугамі народа»

Севярынец запрасілі ў будынак . Разам з ёй пайшла Янушкоўская і яшчэ адна з удзельніц схода.

Пенсіянеры супраць гвалту! Віцебскі "Марш пенсіянераў".

(Цікава, што ўваход у выканкам магчымы толькі ў масках)

Прадстаўнікам схода назначылі сустрэчу на сераду на 14 гадзін з першым замам мэра. Валянцінам Цвятковым.

Оцените статью
Витебский Курьер

Добавить комментарий