Site icon Витебский Курьер

Фотавыстава «Вольная тэма» у Цэнтры сучаснага мастацтва на Таўстога, 7

Адлюстраванне падзей і асабістага погляду на свет — своеасаблівая характэрная рыса 21 стагоддзя.

«Фотачкі» — манера зносін XXI стагоддзя. Кожны сама сабе і фатограф і рэжысёр.

Але ж нязменна цікавым застаўся непрадузяты погляд звонку. Спецыяльнасць фатографа ніколькі не згубіла сваю актуальнасць, але і  набыла новы сэнс. Сёння фатограф — чалавек, які не толькі адлюстроўвае, але і паказвае гледачу глыбінную сутнасць з’явы, рэчы ці чалавека. Таленавіты фатограф паказвае сваё ўяўленне і погляд. Калі бачыш свет «пакадрава», а менавіта так выглядае наваколле праз аб’ектыў, то заўважаеш тое, што не зловіць мімалётны позірк.

Самае пажаданае для творчай асобы — гэта высокая адзнака і разуменне яго задумкі гледачом.

Фатограф нашага выдання — Вячаслаў Пабядзінскі. Яго лепшыя партрэты прынялі ўдзел у агульнай выставе віцебскага фотаклуба «ФотаКрок». З 20 кастрычніка ў Арт прасторы ЦСМ на Таўстога, 7 адкрылася выстава «Вольная тэма».

 

Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Разам з Пабядзінскім у выставе ўдзельнічалі лепшыя фатографы аб’яднання. Гэта Таццяна Лабацкая, Вольга Буракова, Ірына Дзенісава, Насця Седунова, Уладзімір Залозны, Валерый Нестараў, Генадзь Дубінін, Іван Рэут, Максім Батурын, Андрэй Самуйлаў.

 

Асобна хочацца вызначыць цёплую атмасферу на адкрыцці выставы і павагу да гледачоў з боку ўдзельнікаў.

Фота: Вячаслаў Пабядзінскі

Віншуем Вас з важнай падзеяй. Творчага натхнення і прыемных краявідаў вам шаноўныя фатографы!

Выстава адкрыта. Прыходзьце за станоўчымі эмоцыямі.

Цікава:

Фота ўдзельнікаў:

Ірына Дзянісава. Б/Ч
Уладзімір Залозны. Фестівальная лужа
Вольга Буракова. Мэгі ў дымцы
Exit mobile version