Перад прыездам самі ведаеце каго горад ліхаманка б’е…

Главное

У гістарычным цэнтры, як звычайна, мяняюць плітку на новую — сучаснай калекцыі. На плошчы Свабоды ўжо ўсе амаль скончана, засталіся дробязі. Ззяе мармуровая балюстрада, адлівае чарнатой асфальт у акантоўцы рознакаляровай пліткі «пад камяні». Вее веліччу ад стальной з жоўтымі булдавешкамі агароджы паміж праезджай і пешаходнай часткай вуліцы Леніна. Стаяць першыя піўныя шалманы. Пачынаюць мантаж пляцоўкі і экрана.

Не пашчасціла ў гэтым годзе Альгерду. Пры пракладцы цеплатрасы знайшлі падмурак гасцініцы Бразі. Як пісалі некаторыя нервовыя і экзальтаваныя асобы : «Там Шагал сустрэў Бэлу.» ( Мабыць ведаюць. Прысутнічалі)

Перад прыездам самі ведаеце каго горад ліхаманка б'е...
Так было  26 чэрвеня.

Амаль месяц рабілі экспертызы: «маюць гэтыя камяні культурны і гістарычны кошт ці не»

Вырашылі цеплатрасу аднесці ўбок падперці гэта багацце і закапаць як было)))

Няхай патомкі галаву дураць, што з гэтым рабіць…

Перад прыездам самі ведаеце каго горад ліхаманка б'е...
13 ліпеня .20,00

Цікава ці паспеюць к прыезду галоўнага, а мо спадзяюцца, што ён туды не пойдзе? А як пойдзе? А тут стаіць Альгерд «закарэлы» з канём… Жах нейкі…

 

Оцените статью
Витебский Курьер

Добавить комментарий