Site icon Витебский Курьер

Виншуем віцеблян з новым палацам МУС!

Віншуем МУС! Палац Аддзелу ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёну па Церашковай, 26 амаль скончаны!

У час будоўлі было невядома, што ж там такое “дорага-багата” будуецца насупраць “Энергіі”.

Будаўніцтва пачалося ў 2014 годзе. Амаль на два гады будоўля прыпынялася. І вось хутка чарговы велічны палац гасцінна прыме гаспадароў.

На першым паверсе службовыя кабінеты і тэхнічныя памяшканні. З процілеглага ўваходу пашпартны стол Кастрычніцкага раёну.

Пакоі для дазнання і аж 5 утульных пакояў для часова затрыманых!

На другім паверсе 50 службовых кабінетаў, зала на 160 месцаў, на трэцім ізноў 50 кабінетаў. Цокаль – спартзал, каб працаўнікі МУС пасля цяжкай працы маглі палепшыць свой фізічны стан.

Віцеблянам, мабыць, таксама пашчасціла!

 

Exit mobile version