Сёння (1 красавіка) у сваім акаўнце Facebook пра планы пачаць прэзідэнцкую кампанію заявіў літаратурны персанаж Віта Морэ. Ён сцвярджае, што да перадвыбарчага штабу ўжо далучыліся такія вядомыя літаратурныя героі, як Шляхціц Завальня, Алесь Загорскі і Андрэй Лабановіч, ды запрашае ў каманду ўсіх зацікаўленых.
“Я заклікаю аб’яднацца за ўсё добрае і супраць усяго дрэннага. Калі стану прэзідэнтам, усё будзе добра”. — Кажа Віта Морэ.
Віта Морэ з’яўляецца галоўным героем рамана Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Згодна кнізе, яго ўзрост і месца нараджэння дазваляюць прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта краіны, але яшчэ дакладна невядома адносна краіны пражывання на працягу апошніх гадоў.
В Витебске умерла женщина с пневмонией. «У нее был коронавирус», утверждает ее дочь