Site icon Витебский Курьер

Пра адукацыйную сістэму Даніі і тое, як там жывуць студэнты і выкладчыкі, раскажуць у Віцебску

лектары – супрацоўнікі Універсітэта імя Ніла Гілевіча і дацкія прафесары

Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць усіх ахвотных на прэзентацыю відэарэпартажаў «Універсітэты свету» пра адукацыйную сістэму Даніі.

Капенгагенскі ўніверсітэт. Фота be.wikipedia.org

У цыкле праграм распавядаецца пра найстарэйшую вышэйшую навучальную ўстанову Еўропы Капенгагенскі ўніверсітэт, пра сучасны ўніверсітэт з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкую нацыянальную кінашколу, пра агенцтва Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу ўніверсітэтаў, пра ўмовы жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў.

Лектарамі на сустрэчы выступяць:

Падчас сустрэчы таксама будзе прадстаўлена новае выданне «Уводзіны ў філасофію», падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча.

Калі: 31 кастрычніка (чацвер).

Дзе: арт-паб «Торвальд» (вуліца Талстога, 1).

Пачатак: 16:00.

Прыходзьце і прыводзьце сяброў!

7 интересных фактов про Университет имени Нила Гилевича.

Exit mobile version