На 79-м гаду жыцця не стала беларускага пісьменніка Леаніда Дайнекі. Ён працаваў на віцебскім тэлебачанні

Авторские статьи

Сумная навіна: сёння памёр выдатны празаік, сябра Рады СБП Леанід Мартынавіч Дайнека. Развітанне адбудзецца ў нядзелю 25 жніўня ў рытуальнай залі на Альшэўскага. 

Выказваем шчырыя спачуванні сям’і, родным і блізкім, і ўсім чытачам Леаніда Мартынавіча, – пракаментаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Леанід  Дайнека нарадзіўся 28 студзеня 1940 года ў Змітраўцах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Леанід Мартынавіч працаваў на віцебскім тэлебачанні, у 1972 – 1980 гадах быў адазным сакратаром часопіса «Маладосць», з 1989 – загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Леанід Мартынавіч Дайнека аўтар кніг «Футбол на замініраваным полі», «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака», «Жалезныя жалуды».

Некаторыя вершы пісьменніка пакладзены на музыку.

За раман «Меч князя Вячкі» ў 1989 годзе Дайнека стаў лаўрэатам прэміі імя Івана Мележа, у 1990 – Дзяржаўнай прэміі Беларусі, дзевяць гадоў таму атрымаў за цыкл раманаў міжнародную прэмію Валянціна Пікуля.

З 1993 года Леанід Дайнека займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, меў алкагольны бізнэс, заснаваў фірмы «Пасад» і «БелПі».

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий