Тэст на ўважлівасць. Падрыхтуйце дамашняе заданне… па дапаможніку з памылкамі

Авторские статьи

як вучаць нашых дзетак беларускай мове ў пачатковай школе

Сёння многія настаўнікі, найперш пачатковых класаў, скардзяцца, што сучасныя дзеці не ведаюць і не разумеюць беларускую мову. Навучыць іх – няпроста. У дапамогу і бацькам, і педагогу – падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. Але наколькі яны якасныя?

Напрыклад, для 2-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання рэкамендавана вучэбнае выданне «Рабочы сшытак па беларускай мове».

Тэст на ўважлівасць. Падрыхтуйце дамашняе заданне... па дапаможніку з памылкамі
Гэты дапаможнік рэкамендаваны для вучняў 2-га класа. Здымак Сашы Май

Складальнік – Наталля Маўлютава, рэцэнзенты – Б.А. Крук, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, і А.А. Самонава, выдатнік асветы Рэспублікі Беларусь, настаўнік-метадыст, настаўнік вышэйшай катэгорыі. Год выдання – 2016.

Тэст на ўважлівасць. Падрыхтуйце дамашняе заданне... па дапаможніку з памылкамі
Здымак Сашы Май

Дапаможнік быў надрукаваны тыражом 3513 экзэмпляраў, а набывалі яго бацькі за ўласныя грошы па рэкамендацыі адміністрацыі віцебскай школы.

Здавалася б, павінна быць саліднае выданне, але як вам такое заданне?

Аўтар прапануе знайсці ў тэксце назвы азёраў і запісаць іх у алфавітным парадку. Дапамажыце, калі ласка, гэта зрабіць – мы змаглі адшукаць толькі назвы рэк.

Тэст на ўважлівасць. Падрыхтуйце дамашняе заданне... па дапаможніку з памылкамі

Тэст на ўважлівасць. Падрыхтуйце дамашняе заданне... па дапаможніку з памылкамі
Тэст на ўважлівасць. Здымак Сашы Май

А яшчэ звярніце ўвагу на напісанне некаторых назваў. Прааналізуйце ўмову задання, а таксама анатацыю да выдання. Колькі памылак знайшлі? Дзяліцеся сваім меркаваннем у каментарыях.

Шкада толькі, што такімі дапаможнікамі вывучэнне беларускага правапісу і геаграфічных назваў нашай краіны для дзяцей яшчэ больш ускладняецца.

QR-коды и дополненная реальность в новых белорусских учебниках. Как это будет работать?

Оцените статью
Витебский Курьер
Добавить комментарий

  1. Александр Холод

    Ну это всё реки,а не озёра (не знаю только,что за Пина).А вопросы в названиям вызвали реки Двина и Вилия.
    Разговариваю неплохо на родном языке,но знатоком себя не считаю.Посему вероятно есть еще ошибки.

    Ответить
    1. Саша Май

      Пина – тоже река в Пинском районе Брестской области, приток Припяти – ну ни как не озеро)))

      Ответить
      1. Александр Холод

        Я полностью нашел ошибки или есть еще что-то?Огласите весь список пожалуйста)))

  2. кастусь

    “Рэкамендуюцца вучням пачатковых класаў”. Сказ пададзены з чырвонага радка. Тады незразумела, да якога назоўніка адносіцца дзеяслоў “рэкамендуюцца” ў множным ліку?

    Ответить
    1. Саша Май

      Слушная заўвага, але там і іншыя памылкі ёсць.

      Ответить